Вы тут

"Снежны дракон" пакінуў Палярны круг


У Паўночным Ледавітым акіяне завяршылася кітайская экспедыцыя.


7-я навукова-даследчая арктычная экспедыцыя цалкам завяршыла выкананне навукова-даследчых задач у акваторыі Паўночнага Ледавітага акіяна, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн". Даследчае судна "Сюэлун" (у перакладзе з кітайскай — "снежны дракон") пакінула Паўночны Палярны круг. 

"Сэюлун" за час выканання задач у Паўночным Ледавітым акіяне дасягнула  акваторыі з каардынатамі 82,52 градуса паўночнай шыраты і 159 градусаў заходняй даўгаты. Гэта самая паўночная кропка, якой дасягала гэтая экспедыцыя.

"Экспедыцыя за 41 дзень працы ў Паўночным Ледавітым акіяне ў агульнай складанасці выканала задачы на ​​53 станцыях комплексных даследаванняў, перавыканаўшы аб'ём зацверджаных задач", — сказаў кіраўнік навукова-даследчых работ экспедыцыі Лі Юаньшэн. 

З Паўночнага полюса ледакол накіраваўся ў Берынгаў праліў для правядзення далейшых работ.Чакаецца, што 12 верасня будуць завершаны ўсе пастаўленыя задачы, судна возьме курс дадому і 26 верасня прыбудзе ў порт Шанхай.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.