У мінулую суботу на пляцы Ваеннай акадэміі было па-асабліваму ўрачыста. У гэты дзень словы ваеннай прысягі вымавілі каля 500 чалавек. Свой выбар на карысць афіцэрскай прафесіі сёлета зрабілі выпускнікі Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, кадэцкіх вучылішчаў, ваеннаслужачыя Узброеных Сіл, цывільная моладзь.
— Сёння Рэспубліка Беларусь — суверэнная, незалежная дзяржава, у якой надзейна забяспечаны мір і стабільнасць на фоне разрастання тэрарызму, шматлікіх войнаў і канфліктаў, — зазначыў міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй РАЎКОЎ. — У гэтым Беларусь паказвае прыклад, як трэба абараняць нацыянальныя інтарэсы і захоўваць галоўныя каштоўнасці народа. На вас, дарагія першакурснікі, у гэты ўрачысты дзень ускладаецца, а дакладней ужо ўскладзена, найвышэйшая адказнасць — надзейна забяспечыць мір на нашай зямлі і надалей. Менавіта вы, будучыя афіцэры, з'яўляецеся будучыняй Узброеных Сіл. Вам працягваць традыцыі пакалення, якое заваявала для нас Перамогу, забяспечыла на доўгія гады мір і спакой на нашай зямлі.
Як расказалі ў Ваеннай акадэміі, ахвотнікаў надзець курсанцкія пагоны сёлета было дастаткова шмат. Але конкурсныя выпрабаванні ўжо ў мінулым, як і курс маладога байца, які на працягу месяца знаёміў курсантаў-першакурснікаў з вайсковай службай. Толькі баявую падрыхтоўку, якая доўжылася на працягу месяца, прайшлі не ўсе. Каля 30 чалавек не справіліся з гэтай задачай і па ўласным жаданні пакінулі сцены акадэміі. Але самае цікавае, што з 12 дзяўчат, якія сёлета паступілі ва ўстанову, ніводная не сышла з дыстанцыі. Гэта толькі пацвярджае правільнае рашэнне Міністэрства абароны, якое сёлета аднавіла набор дзяўчат у галоўную ваенную ВНУ краіны. Падрыхтоўка афіцэраў-жанчын будзе ажыццяўляцца на агульнавайсковым факультэце, на факультэце сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання, на інжынерных спецыяльнасцях авіяцыйнага факультэта.
Курсантам апошняга пашчасціла стаць і Ілоне Сурме з Дзятлаўскага раёна. Як прызналася дзяўчына, стаць афіцэрам яна марыла з дзяцінства, і нават высокі конкурс (а на спецыяльнасці, на якія набіралі дзяўчат, ён быў яшчэ большым) яе не спалохаў. «Вайскоўцаў у сям'і ніколі не было, і я вырашыла, што яны абавязкова будуць», — рэзюмавала курсантка. А вось Ягор Амельчанка вырашыў працягнуць ваенную дынастыю сям'і, пайсці па слядах свайго бацькі, які служыць у 116-й гвардзейскай штурмавой авіябазе ў Лідзе. Як перакананы новаспечаныя курсанты, нашмат цікавей вучыцца тут, чым у любым іншым універсітэце. І самае галоўнае, што, нават прайшоўшы праз усе выпрабаванні першага месяца навучання, яны не расчараваліся ў выбранай прафесіі.
Вераніка КАНЮТА
Падзея, якую чакаюць пісьменнікі, кнігавыдаўцы, кнігараспаўсюджвальнікі і не менш самі чытачы.
«Залатая падаплёка крылаў... »
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.