Вы тут

Прымяненне кухоннай солі на агародах


Звычайную кухонную соль можна з вялікай карысцю прымяняць на агародах з рознымі мэтамі.


З поспехам выкарыстоўваюць хлорысты натрый:

• для пазбаўлення ад шкоднікаў;

• для падкормкі раслін і паляпшэння якасці пладоў;

• для паскарэння працэсу плоданашэння.

Важна памятаць: перадазіроўка кухоннай солі можа прынесці вялікую шкоду! Празмернае засаленне глебы вядзе да гібелі ўсяго жывога ў ёй.

Пазбаўленне ад шкоднікаў

Краты прыносяць гаспадарцы нямала шкоды. Выкопваючы свае хады і норы, яны не толькі псуюць ландшафт. Сваімі дзеяннямі краты парушаюць структуру глебы, падкопваюць карані раслін.

З даўніх часоў усім вядома, што краты не любяць солі. Ды і іншыя звяркі, якія робяць норы ў зямлі: землярыйкі, палявыя мышы, суслікі, хамякі. Таму найлепшы спосаб выгнаць іх са свайго ўчастка — раскапаць усе норы звяркоў і засыпаць ямкі сухой соллю, па 100 грамаў у кожную лунку. Закопваць іх не варта — так жывёлам будзе лягчэй пакінуць участак.

Не трэба выкарыстоўваць салявыя засыпанні на гародах, дзе расце гародніна. Для яе лішкі солі могуць быць згубныя. А вось на газонах, кветніках і клумбах гэты спосаб добра дапамагае.

Мухі, якія шкодзяць агародніне, не пераносяць кухонную соль.Таму пазбавіцца ад іх найбольш эфектыўна будзе пры дапамозе хлорыстага натрыю.

Усходы раслін варта паліваць 3 разы праз кожныя 14 дзён. Першы раствор рыхтуюць з разліку 300 грамаў солі на вядро вады. Другі раз яго робяць больш канцэнтраваным — солі бяруць ужо 450 грамаў. А напрыканцы трэба распусціць у вадзе 600 грамаў на 10 літраў.

Што тычыцца цыбулі, то такі паліў дапаможа вылечыць яе ад пажаўцення пёраў. Не згніе ўраджай і да канца лета. Бо прычынай гэтых непрыемнасцяў якраз і з'яўляецца цыбульная мошка, супраць якой працуе гэтая методыка. Толькі варта памятаць, што перад працэдурай, як і адразу пасля яе, градкі добра праліваюць чыстай вадой. І яшчэ трэба пазбягаць папа-
дання раствору на лісце цыбулі. Затое апырскванне бацвіння морквы ўратуе яе ад нашэсця смаўжоў.

Дарэчы, цыбулю перад пасадкай можна на палову дня замачыць у вядры вады, дзе разведзена 200 грамаў кухоннай солі. Гэта павялічыць яе ўсходжасць, пазбавіць ад шматлікіх хвароб.

Усе мы прывыклі лічыць, што руйнаваць мурашнікі нельга. Але што рабіць, калі гэтыя працавітыя насякомыя пасяліліся проста пасярод ўчастка з культурамі або каля зоны адпачынку? Цярпець такое суседства не кожнаму прыемна.

Каб не забіваць насякомых, а папросту прымусіць іх перабрацца на іншае месца, можна пасыпаць на мурашнік кухонную соль. Гібелі жыхароў мурашынага гарадка такім спосабам мы пазбегнем, але ім гэта, напэўна, не спадабаецца.

Падкормка раслін

Перш чым прыступаць да гэтай працэдуры, варта ўсвядоміць, што хлорысты натрый — угнаенне ўскоснае.

Раствор кухоннай солі можа толькі палепшыць працэс растварэння ў глебе пажыўных рэчываў, якія затым засвойваюцца раслінамі ў большым аб'ёме. Асабліва эфектыўная такая працэдура на бедных пясчаных глебах.

Яшчэ ў ХІX стагоддзі членамі Берлінскага садоўніцкага таварыства выкарыстоўваўся на дзіва просты, але вельмі дзейсны метад апрацоўкі зямлі каля раслін. Ужываўся ён для павелічэння плоданашэння дрэў і паляпшэння смакавых якасцяў ягад і садавіны.

Садоўнікі проста абсыпалі прыствольныя кругі раслін кухоннай соллю. Вынік быў выдатным! Па парадзе экспертаў, лепш за ўсё працэдуру праводзіць ранняй вясной, калі пад дрэвамі яшчэ захаваўся снег, але можна зрабіць гэта і ў канцы восені.

Ужыванне гэтага спосабу апісвалася яшчэ ў 1884 годзе. Але і па гэты дзень шматлікія садоўнікі паспяхова ім карыстаюцца.

Агароднікі, якія ўжо паспелі скарыстацца гэтай парадай, сцвярджаюць, што буракі, якія да салявога паліву давалі зусім не салодкія плады, здзівілі сваёй цукрыстасцю і чырвоным колерам. Раствор для працэдуры рыхтуюць з разліку 35—50 грамаў на вядро вады.

Добры эфект такі паліў дае на моркве і радысцы. Толькі для радыскі трэба рабіць раствор меншай канцэнтрацыі. Досыць адной сталовай лыжкі солі на вядро.

І яшчэ важна памятаць: паліваць растворам хлорыстага натрыю гародніну трэба не пад корань, а ў баразёнкі, якія знаходзяцца ў 10 см ад раслін.

Калі на памідорах раптам з'явіліся прыкметы фітафтарозу, можна, вядома, звярнуцца да лячэння кусцікаў, прымяніць хімікаты. Але ёсць варыянт прасцейшы і таннейшы.

Апырскванне раслін растворам паваранай солі ў суадносінах 1:10 прымусіць таматы скінуць усё лісце. Пасля гэтага ўсе сілы расліны кінуць на паспяванне пладоў. Плёнка, якая ўтвараецца на таматах пасля апырсквання, спыніць развіццё хваробы.

Варта прытрымлівацца такога правіла: калі ў нейкі год на агародзе быў выкарыстаны метад салявога паліву, то восенню ў глебу неабходна ўнесці павышаную колькасць арганікі.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Пошук вечнага жыцця

Пошук вечнага жыцця

Шмат разоў, збочыўшы з брэсцкай трасы, праязджаючы ад Міра да Карэліч, царкву на могілках каля вёскі Загор'е выхопліваеш літаральна за лічаныя секунды.

Спорт

Ірына Курачкіна заваявала серабро Алімпійскіх гульняў!

Ірына Курачкіна заваявала серабро Алімпійскіх гульняў!

 У фінале спаборніцтваў па жаночай барацьбе яна ўступіла японцы Рысака Каваі. 

Грамадства

Ацэнка дзеянняў урада і давер да апазіцыі — Мусіенка пракаментаваў вынікі сацапытання

Ацэнка дзеянняў урада і давер да апазіцыі — Мусіенка пракаментаваў вынікі сацапытання

Па заказе ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» — АНТ з 5 па 21 ліпеня Аналітычны цэнтр ЕсооМ з прыцягненнем фонду «Украінская палітыка» правёў

Палітыка

Літоўцы раскручваюць крывавую хвалю гвалту

Літоўцы раскручваюць крывавую хвалю гвалту

З беларуска-літоўскай граніцы працягваюць паступаць весткі, ад якіх проста кроў стыне ў жылах.