Вы тут

Прэзідэнт: «Галасаванне на выбарах не павінна быць штучным»


Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў у час рабочай сустрэчы са старшынёй Цэнтрвыбаркама Лідзіяй Ярмошынай.


«У нас пачалося датэрміновае галасаванне. Я хацеў бы звярнуць і вашу ўвагу, і тых, хто арганізоўвае выбары, адказвае за іх на месцах, каб не было ў нас нічога штучнага, каб мы не гналі людзей на выбары, каб мы годна іх правялі, каб гэта сапраўды было свята і мы разумелі, што робім гэта для сваёй краіны і народа», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што, вядома, яму хацелася б, каб на выбары прыйшло як мага больш людзей. «Гэта паказчык сувязі паміж уладай і народам, паказчык ацэнкі людзьмі парламенцкіх выбараў, ролі дэпутатаў, парламента ў жыцці нашага грамадства і дзяржавы. Але, тым не менш, падкрэсліваю: заганяць людзей на ўчасткі не трэба, трэба іх папрасіць. Трэба папрасіць, каб людзі прыйшлі і прагаласавалі», — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, ёсць меркаванні, што Захад дасць нізкую ацэнку выбарам, калі будзе вялікі працэнт датэрміновага галасавання. «Я думаю, нам гэтага баяцца не трэба. Вельмі сур'ёзныя сродкі масавай інфармацыі прааналізавалі іншыя краіны — там ніхто не напружваецца з гэтай нагоды. Надвор'е на гэтым тыдні будзе выдатнае, людзі будуць сядзець на лецішчах, на беразе возера, будуць займацца сваімі пытаннямі, і кожны будзе выбіраць момант, калі яму лепш прагаласаваць», — падкрэсліў беларускі лідар. Паводле слоў Прэзідэнта, у сувязі з займанай пасадай яму было б лепш прагаласаваць датэрмінова, але ён збіраецца прагаласаваць у нядзелю.

«Пачне дзейнічаць новы парламент, ціха, спакойна будзем жыць і працаваць. Галоўнае, каб гэтая палітычная кампанія не парушыла міру і спакою ў нашай краіне. Нам яны вельмі неабходны. Таму я звяртаюся да людзей, каб яны прыйшлі і прагаласавалі на гэтых выбарах так, як лічаць патрэбным», — заклікаў Аляксандр Лукашэнка.

На сустрэчы было адзначана, што Беларусь прытрымліваецца найважнейшых міжнародных стандартаў, накіраваных на забеспячэнне назірання за выбарамі, на дэмакратычнасць працэдуры галасавання і, натуральна, адкрытасці і справядлівасці падліку галасоў выбаршчыкаў, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта. Самі выбары праходзяць ва ўмовах галоснасці, празрыстасці.

Загаловак у газеце: Свабоднае волевыяўленне

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.