Вы тут

Абараніць сваё сэрца магчыма, проста займаючыся прыемнымі справамі


Людзі пенсійнага ўзросту, якія праводзяць у садзе, на рыбалцы ці на прагулцы ўсяго па паўгадзіны ў дзень, самі таго не ведаючы, скарачаюць рызыку смяротнага сардэчнага прыступу больш чым удвая. Гэта паказала даследаванне 2456 чалавек 65-74 гадоў, піша The Telegraph.


Для паляпшэння стану арганізма не патрабуецца прыкладаць асаблівых намаганняў. У цэлым умераны ўзровень фізічнай актыўнасці мінімум чатыры гадзіны на тыдзень даваў зніжэнне рызыкі смерці ад праблем з сэрцам на 54% (на 31% скарачалася рызыка сардэчнага прыступу і інсульту). Людзі, якія мелі вышэйшы ўзровень актыўнасці, маглі пахваліцца 66-працэнтным зніжэннем паказчыкаў смерці ад праблем з сэрцам і 45-працэнтным зніжэннем рызыкі інфарктаў ці інсультаў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.