Вы тут

Чорнага спіса крэдытаатрымальнікаў у Нацбанку не існуе


Усё пачалося пасля таго, як у структуру галоўнага банка краіны пачала паступаць цэлая хваля зваротаў грамадзян. Яны скардзіліся на няякаснае прадастаўленне супрацоўнікамі камерцыйных банкаў інфармацыі, звязанай з адмовай у выдачы крэдыту. У сувязі з гэтым Нацыянальны банк рэкамендуе камбанкам даступна і аргументавана тлумачыць прычыны адмовы ў выдачы крэдыту. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным лісце Нацбанка камерцыйным банкам, размешчаным на сайце рэгулятара.


Напрыклад, у дакуменце гаворыцца, што павінны рабіць банкі, калі яны адмаўляюць кліентам у заключэнні крэдытнага дагавора па падставах, прадугледжаных арт.141 Банкаўскага кодэкса (БК) Беларусі. Тут усё проста. Спецыялістам фінансавай установы неабходна даступна, аргументавана і кампетэнтна тлумачыць заяўнікам (крэдытаатрымальнікам) прычыны прыняцця адмоўнага рашэння.

А на самой справе ўсё адбываецца наадварот. Замест тлумачэння працэдуры і парадку прыняцця банкам адмоўнага рашэння, устаноўленых заканадаўствам і лакальнымі дакументамі банка, яго работнікі ў якасці прычыны адмовы робяць спасылку на неіснуючы пералік асоб, у дачыненні да якіх устаноўлена забарона на прадастаўленне крэдыту, які нібыта вядзецца Нацбанкам. Вось як яно атрымліваецца. Чытай паміж радкоў, што «мы тут усе добрыя, але ў Нацбанку вас у чорны спіс занеслі, таму і адмаўляем».

У сувязі з гэтым людзі і пачалі звяртацца па тлумачэнні ў Нацыянальны банк. «З улікам таго, што банкі самастойныя ў сваёй дзейнасці, лічым недапушчальным пры адмове ў прадастаўленні крэдыту спасылацца на Нацыянальны банк, тым самым уводзячы грамадзян у зман», — адзначылі спецыялісты рэгулятара. Больш за тое, фарміраванне ў насельніцтва не зусім правільнага разумення працэдуры прыняцця рашэння аб дачы крэдыту і выкарыстання інфармацыі з Крэдытнага рэгістра негатыўна ўплывае на рэпутацыю як Нацыянальнага банка, так і банкаў.

Акрамя таго, у прэс-службе нагадалі, што камбанк, які атрымаў крэдытную справаздачу кліента, абавязаны бязвыплатна даць чалавеку (па яго патрабаванні) гэты дакумент для азнаямлення. Калі ўсе агучаныя рэкамендацыі выконваць, то і праблем з пакрыўджанымі кліентамі не будзе. Аўтары вышэйназванага ліста ўпэўнены, што камерцыйныя банкі павінны вырашаць звязаныя з прадастаўленнем крэдытаў пытанні самастойна і накіроўваць у Нацбанк грамадзян толькі ў выпадках, калі апошнія ўпэўнены, што іх крэдытная гісторыя змяшчае недакладныя звесткі, а гэта патрабуе правядзення адпаведнай праверкі.

Да ведама

У артыкуле 141 БК у прыватнасці гаворыцца, што крэдытадаўца мае права адмовіцца ад заключэння крэдытнага дагавора пры наяўнасці звестак аб тым, што прадастаўленая крэдытаатрымальніку сума крэдыту не будзе вернута (пагашана) у тэрмін, а таксама пры непрадастаўленні крэдытаатрымальнікам забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы і пры наяўнасці іншых падстаў, здольных паўплываць на выкананне крэдытаатрымальнікам абавязацельстваў па крэдытным дагаворы.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: З хворай галавы на здаровую?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».