Вы тут

Беларускае радыё шукае арыгінальных выканаўцаў дзяржаўнага гімна


Першы нацыянальны канал Беларускага радыё абвясціў пра пачатак незвычайнага музычна-патрыятычнага конкурсу «Слаўся, зямлі нашай светлае імя!». Яго ўдзельнікі мусяць — ні многа ні мала — прадставіць на суд журы арыгінальнае выкананне Дзяржаўнага гімна Беларусі.


Сучасныя інтэрпрэтацыі гімна могуць быць наколькі заўгодна нечаканымі і наватарскімі, але не павінны пярэчыць па сутнасці класічнаму, эталоннаму гучанню твора. Заяўкі прымаюцца без абмежавання ўзросту артыстаў па трох намінацыях: «Сольнае выкананне», «Харавое выкананне» і «Ансамблевае выкананне». Дасылаць запісы трэба да 1 сакавіка 2017 года на адрас: 220000, г. Мінск, вул.Чырвоная, 4 альбо на электронную пошту talentbelarus@gmaіl.com з паметкай «На радыёконкурс «Слаўся, зямлі нашай светлае імя!».

Як чакаецца, творчае спаборніцтва пройдзе ў тры туры: спачатку — папярэдні адбор і праслухоўванне дасланых матэрыялаў, потым адбудзецца «жывое» праслухоўванне ўдзельнікаў, а на май 2017 года прызначаны фінальны канцэрт і абвяшчэнне пераможцаў, а таксама сумеснае выкананне Дзяржаўнага гімна і аўдыязапіс у Вялікай студыі сталічнага Дома радыё.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».