Вы тут

Навукоўцы прадказваюць знікненне кавы


Змяненне клімату згубна адбіваецца на існаванні кававых плантацый. Калі тэндэнцыя глабальнага пацяплення працягнецца, да канца XXІ стагоддзя кавы на Зямлі не застанецца.


Даследаванне правялі спецыялісты з Кліматычнага інстытута Аўстраліі. У публікацыі па яго выніках гаворыцца, што ўжо да 2050 года колькасць сельскагаспадарчых участкаў, на якіх вырошчваецца кававае дрэва, паменшыцца ў два разы. А да 2080-га гэтыя расліны, як мяркуюць спецыялісты, цалкам знікнуць з твару Зямлі.

Прычынай з'яўляецца глабальнае пацяпленне: з ростам тэмпературы плантацыі ўсё больш актыўна пашкоджваюцца грыбковымі захворваннямі.

Камфортна пры ўмове высокіх тэмператур сябе адчуваюць і шкоднікі, якія атакуюць кававыя дрэвы. Толькі ў 2012 годзе ў Цэнтральнай Амерыцы ад гэтага пацярпела палова участкаў, а некаторыя вытворцы ў Гватэмале страцілі 85% ураджаю. Па паведамленнях The Guardіan, агульная шкода для рэгіёна ў 2012—2013 гадах склала 500 млн долараў; 350 тысяч чалавек засталося без працы.

Калі сучасныя тэмпы глабальнага пацяплення захаваюцца, тэрыторыі, на якіх будуць расці здаровыя кававыя расліны, зменшацца. Скароціцца не толькі агульны аб'ём кававых зерняў, але таксама іх сартавая разнастайнасць. Гэта, у сваю чаргу, негатыўна паўплывае на жыццё 25 мільёнаў чалавек з Бурундзі, Эфіопіі, Нікарагуа, Гватэмалы, Бразіліі, В'етнама, Калумбіі, Інданезіі і дзясяткаў іншых дзяржаў, дзе вырошчваецца кава.

Свае смакавыя звычкі прыйдзецца мяняць мільёнам аматараў гэтага напою: штодзень у свеце выпіваецца 2,25 млрд кубкаў кавы, пры гэтым аб'ём спажывання расце на 5% штогод.

Спецыялісты прапануюць некалькі захадаў, здольных хоць бы збольшага змяніць сітуацыю. Па-першае, фермерам час шукаць новыя месцы пад плантацыі: яны павінны быць размешчаны на вялікіх вышынях або далёка ад экватара. Кававыя дрэвы даюць плады толькі праз некалькі гадоў пасля пасадкі, таму рабіць гэта неабходна ўжо цяпер. Таксама навукоўцы нагадваюць пра меры па барацьбе з глабальным пацяпленнем, якія павінны прымаць усе краіны свету.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.