У апошнія дзесяць гадоў адзначалася імклівае развіццё кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва, паведамляе “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.
За гэты час звыш 3100 кітайскіх прадпрыемстваў ўклалі ў Афрыку больш чым 100 млрд. долараў. Як адзначыў намеснік начальніка Дзяржкамітэта па справах развіцця і рэформаў Нін Цзічжэ падчас 2-га форуму па інвеставанню ў Афрыку, КНР з'яўляецца адным з сусветных лідараў у галіне апрацоўчай прамысловасці, знешніх інвестыцый, падраднага будаўніцтва аб'ектаў за мяжой і экспарту абсталявання.
Паднябесная гатова да спалучэння якасных і экалагічна чыстых вытворчых магутнасцяў і абсталявання з патрэбамі афрыканскіх дзяржаў у мэтах актывізацыі развіцця афрыканскай эканомікі і стварэння новых магчымасцяў для кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва. Яно скіравана на падтрымку індустрыялізацыі, урбанізацыі і інфарматызацыі Афрыкі. Галоўнымі сферамі такога супрацоўніцтва стануць інфраструктурнае будаўніцтва, развіццё прамысловасці і асваенне энергарэсурсаў, асноўнымі формамі супрацоўніцтва -- прамыя інвестыцыі, падраднае будаўніцтва аб'ектаў, гандаль абсталяваннем і тэхнічнае супрацоўніцтва.
Дзяржкамітэт падпісаў рамачныя пагадненні аб супрацоўніцтве ў галіне вытворчых магутнасцяў і дамовіўся па прыярытэтных галінах і праектах супрацоўніцтва з 7 афрыканскімі дзяржавамі, сярод іх -- Эфіопія, Егіпет, Рэспубліка Конга. Ідуць кансультацыі па падобных пагадненнях з Кеніяй, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай, Танзаніяй, Камерунам і іншымі краінамі. Паспяхова рэалізуюцца праекты ў галіне чыгуначнага будаўніцтва, аўтадарог, партоў, аэрапортаў, электраэнергетычных і тэлекамунікацыйных аб'ектаў.
У снежні 2015 года ў Ёханэсбургу прайшоў Форум супрацоўніцтва Кітай-Афрыка. З таго часу бакі падпісалі больш за 180 пагадненняў аб супрацоўніцтве на суму 22 млрд. долараў. У ліпені гэтага года яны заключылі больш за 60 такіх пагадненняў на суму больш за $18 млрд., у тым ліку $14,8 млрд. прыпадае на кітайскія прадпрыемствы.
«Пакупнікам прапануюць прадукцыю ад розных вытворцаў».
Закуліссе адкрытага сэрца.
Век жыві — век вучыся.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.