Вы тут

Прэзідэнт паручыў за два дні вырашыць пытанне паставак энерганосьбітаў


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу на працягу двух дзён дасягнуць канчатковай дамоўленасці з расійскім бокам па пастаўках энерганосьбітаў. Такі вынік рабочай сустрэчы кіраўніка дзяржавы з віцэ-прэм'ерам Уладзімірам Сямашкам.


«Кожны год вяртацца такім чынам да гэтых праблем, напэўна, наогул сумна. Канец года, а мы за мінулы год пачынаем заднім чыслом вырашаць праблемы забеспячэння краіны тым, без чаго яна жыць не можа — без энерганосьбітаў», — заявіў Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы таксама нагадаў аб пастаўленай задачы мець у наяўнасці альтэрнатыўныя варыянты. «Усюды павінна быць альтэрнатыва, як бы ні было складана. І па прыродным газе (гэта складаней, вядома), а па нафце тым больш», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Як далажыў Уладзімір Сямашка, распрацавана некалькі падыходаў да цэнаўтварэння, грунтуючыся на тых міжурадавых пагадненнях, якія былі падпісаны бакамі ў папярэднія перыяды. Усяго прапрацавана тры магчымыя варыянты.

Кіраўнік дзяржавы даручыў абмеркаваць з расійскім бокам усе тры варыянты і выбраць найбольш аптымальны для дзвюх краін. Пастаўлена задача да 14 верасня ўключна выйсці на падпісанне адпаведнага пратакола.

Загаловак у газеце: Адклад не ідзе ў лад

Выбар рэдакцыі

Культура

Свет кнігі без ме­жаў. Заўтра стартуе ХХХ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

Свет кнігі без ме­жаў. Заўтра стартуе ХХХ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

Падзея, якую чакаюць пісьменнікі, кнігавыдаўцы, кнігараспаўсюджвальнікі і не менш самі чытачы.

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.