Вы тут

Прэзідэнт сустрэўся з Сяргеем Лебедзевым


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу са старшынёй Выканаўчага камітэта — выканаўчым сакратаром СНД, кіраўніком місіі назіральнікаў ад СНД Сяргеем Лебедзевым.


Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся думкай Сяргея Лебедзева аб мінулых парламенцкіх выбарах. Па словах кіраўніка місіі назіральнікаў ад СНД, выбары прайшлі спакойна, арганізавана і ў адкрытай атмасферы. Яны былі дэмакратычнымі, празрыстымі і забяспечылі права грамадзян Беларусі на свабоднае волевыяўленне.

Яшчэ адной тэмай сустрэчы стала падрыхтоўка да маючага адбыцца пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Бішкеку. Выканкам СНД сумесна з краінамі Садружнасці падрыхтаваў важныя рашэнні, якія будуць вынесены на разгляд. Гэта ў тым ліку заява ў сувязі з 25-годдзем стварэння СНД, шэраг заяў палітычнага характару, аб барацьбе з міжнародным тэрарызмам.

Паводле паведамлення прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.