Супрацоўнік ДАІ Цэнтральнага РУУС сталіцы затрымаў п'янага матацыкліста. Адбылося гэта насупраць будынка... райаддзела.
Удзень кіроўца матацыкла «Мінск», рухаючыся па Старавіленскім тракце, не справіўся з кіраваннем і ўпаў насупраць будынка па вуліцы Арлоўскай. Менавіта ў ім месціцца Цэнтральны РУУС. Побач з месцам падзення быў супрацоўнік ДАІ, які аказаў дапамогу матацыклісту. Пры гэтым ён адчуў ад маладога чалавека пах алкаголю, што і стала нагодай для яго медыцынскага агляду. Апошні засведчыў 0,9 праміле алкаголю. Апроч таго, у кіроўцы адсутнічала вадзіцельскае пасведчанне, якое, як высветлілася, ён і не атрымліваў, а рэгістрацыйны знак матацыкла належаў іншаму транспартнаму сродку.
Сяргей РАСОЛЬКА
«Пакупнікам прапануюць прадукцыю ад розных вытворцаў».
Закуліссе адкрытага сэрца.
Век жыві — век вучыся.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.