Вы тут

Пачаліся кітайска-расійскія ваенныя вучэнні


Манеўры праходзяць у акваторыі Паўднёва-кітайскага мора цягам гэтага тыдня.


Кітайска-расійскія сумесныя ваенныя вучэнні пад кодавай назвай "Марское ўзаемадзеянне - 2016" праходзяць у марской акваторыі на ўсход ад горада Чжаньцзян кітайскай паўднёвай правінцыі Гуандун з 12 па 19 верасня, паведамляе "Жэньмінь жыбаа" анлайн". Пачынаючы з 2012 года, гэта ўжо пятыя кітайска-расійскія манеўры з серыі "Марское ўзаемадзеянне", а таксама самыя буйнамаштабныя вучэнні ў рамках кітайска-расійскага ваеннага супрацоўніцтва. 

Навуковы супрацоўнік аддзела ваеннай тэорыі і статута Акадэміі ваенных навук КНР Пань Сіньмаа прааналізаваў пяць асноўных аспектаў дадзеных вучэнняў. Па-першае, маштаб вучэнняў адносяцца да баявога ўзроўню. Сумесныя ваенныя манеўры такога ўзроўню звычайна ажыццяўляюцца пад адзіным камандаваннем, колькасць ваенных сіл дасягнула адпаведнага маштабу і дыяпазону. У "Марскім узаемадзеянні - 2016" бяруць удзел пяць расійскіх караблёў, уключаючы два супрацьлодкавых эсмінца, вялікі дэсантны карабель, буксірнае судна, танкер, а таксама атрад сухапутных войскаў. Ад Кітая галоўным чынам удзельнічаюць войскі флоту Паўднёва-Кітайскага мора, а таксама ваенныя сілы наводных караблёў, арміі марскіх дэсантных аперацый, ваенна-марской авіяцыі. "Марское ўзаемадзеянне - 2016" з'яўляецца беспрэцэдэнтнымі па маштабе сумеснымі ваеннымі манеўрамі. 

Па-другое, абраны для вучэнняў раён з'яўляецца адчувальным. Бакі дамовіліся аб правядзенні трэніровак у Паўднёва-Кітайскім моры. У апошнія гады працягваюцца канфлікты паміж Філіпінамі і іншымі краінамі ў дачыненні да раёна, узнікаюць спрэчкі, таму абраны для манеўраў ўчастак з'яўляецца вельмі адчувальным. Па-трэцяе, вучэнні ставяць у цэнтры ўвагі сумесныя супрацьлодкавыя і дэсантныя аперацыі. Сумесныя вучэнні галоўным чынам накіраваны на арганізацыю і камандаванне дэсантнымі аперацыямі, тактыку бою, для пашырэння сумесных дэсантных магчымасцяў дзвюх краін. 

Па-чацвёртае, прыцягвае ўвагу абсталяванне, якое выкарыстоўваецца падчас вучэнняў. Расійскі флот адправіў на трэніроўкі вялікі супрацьлодкавы карабель, на якім размешчаны два верталёта з аддаленымі супрацьлодкавымі здольнасцямі. Акрамя таго, гэты карабель мае магутныя магчымасці для супрацьпаветранай абароны і перахопу марскіх лётных мішэняў. Ад Кітая на вучэнні былі адпраўленыя эсмінцы, канвойныя судны, дэсантныя караблі, патрульныя самалёты далёкага выяўлення, знішчальнікі "Су-30", "Цзянь-11". Акрамя таго, чакаецца таксама адпраўка бамбардыроўшчыкаў "Хун-6К". Па-пятае, вучэнні будуць спрыяць далейшаму паглыбленню кітайска-расійскага супрацоўніцтва ў ваеннай справе. 

Сумесныя манеўры з'яўляюцца важным знакам, які адлюстроўвае цесныя адносіны паміж дзвюма краінамі. Можна сказаць, што "Марское ўзаемадзеянне - 2016" дае сігнал аб узаемнай падтрымцы Кітая і Расіі ў Паўднёва-Кітайскім моры, а таксама паглыбляе кітайска-расійскае ваеннае супрацоўніцтва.

Выбар рэдакцыі

Культура

Свет кнігі без ме­жаў. Заўтра стартуе ХХХ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

Свет кнігі без ме­жаў. Заўтра стартуе ХХХ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

Падзея, якую чакаюць пісьменнікі, кнігавыдаўцы, кнігараспаўсюджвальнікі і не менш самі чытачы.

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.