Даследчыкі выявілі абломкі карабля «Тэрор» з брытанскай экспедыцыі пад камандаваннем славутага мараплаўца, даследчыка Арктыкі, контр-адмірала Джона Франкліна, паведамляе Sky News. Зніклы ў 1845 годзе карабель быў знойдзены экіпажам навукова-даследчага судна «Марцін Бергман» 3 верасня на глыбіні 24 метры на поўначы Канады, недалёка ад вострава Бічы ў бухце Нунавут.
Прадстаўнік Арктычнага навукова-даследчага фонду Адрыян Шымноўскі распавёў, што каркас карабля знаходзіцца ў «выдатным стане», паведамляе CBC News.
Як адзначае The Guardіan, карабель спачывае на дне ў 96 кіламетрах на поўдзень ад месца, дзе ён, як меркавалася, быў зацёрты ў ільдах — паміж астравамі Канадскага Арктычнага архіпелага Кінг-Вільям і Вікторыя.
«Пакупнікам прапануюць прадукцыю ад розных вытворцаў».
Закуліссе адкрытага сэрца.
Век жыві — век вучыся.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.