Вы тут

Падчас летніх канікул у лагерах усіх тыпаў адпачылі 358,6 тыс дзетак


Падчас летніх канікул у краіне адпачылі і ўмацавалі здароўе ў лагерах усіх тыпаў 358,6 тысячы дзетак пры плане 349,4 тысячы.


Іншымі словамі, патрэба ў летнім аздараўленні была задаволена ў поўным аб'ёме: усе ахвотныя хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі пуцёўкі. Па інфармацыі Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, ахоп аздараўленнем склаў 32 працэнты ад агульнай колькасці дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў.

Каб яны займаліся цікавымі для сябе відамі дзейнасці, была арганізавана работа абаронна-спартыўных, ваенна-патрыятычных, спартыўна-аздараўленчых, палатачных, турыстычна-краязнаўчых, а таксама аздараўленчых летнікаў для высокаматываваных дзяцей. Асаблівая ўвага надавалася падлеткам, якія стаяць на прафілактычным уліку ў інспекцыях па справах непаўналетніх, дзецям, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Усяго ў летні перыяд у краіне працавалі 6164 аздараўленчыя лагеры, у тым ліку 1559 з кругласутачным знаходжаннем і 4605 — з дзённым. Падчас канікул былі адкрыты 954 лагеры працы і адпачынку, у якіх аздаравіліся і падзарабілі 15,9 тысячы падлеткаў ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Рамантыка палатачнага лагера

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.