У наступную нядзелю на тэлеканале «Беларусь 2» стартуе новы праект, аўтары якога збіраюцца выводзіць на чыстую ваду махляроў, падманшчыкаў і хлусаў. Праграма «Нас не падманеш» абяцае максімальна падрабязна расказаць пра тэхналогію падману і спосабы барацьбы з ім.
Напрыклад, у самым першым выпуску стваральнікі праграмы раскажуць пра тое, якіх правілаў бяспекі неабходна трымацца ў інтэрнэце, каб не стаць ахвярай махляроў; ці варта верыць «лістам шчасця» ад замежных прынцаў; чым стасункі ў «Скайпе» пагражаюць дзелавой рэпутацыі; што такое экстэндар і наколькі ён можа паўплываць на асабістае шчасце канкрэтнага чалавека, а таксама пра тое, якія рэальныя пакаранні прадугледжаны за віртуальныя злачынствы.
У наступных серыях аўтары праекта плануюць пазнаёміць гледачоў бліжэй з тэхналогіяй і псіхалогіяй падману. Карэспандэнты «Беларусь 2» з дапамогай спецыялістаў даведаюцца як, нават папаўшыся на вуду падманшчыкаў, абараніць сябе і дабіцца справядлівасці.
Вікторыя ЗАХАРАВА
Падзея, якую чакаюць пісьменнікі, кнігавыдаўцы, кнігараспаўсюджвальнікі і не менш самі чытачы.
«Залатая падаплёка крылаў... »
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.