Вы тут

Аляксандра Захарык заняла 13-е месца на конкурсе «Новая хваля-2016»


Днямі ў Сочы падвялі вынікі Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў «Новая хваля-2016». Беларуская спявачка Аляксандра Захарык па выніках творчага спаборніцтва апынулася на 13-м месцы.


На першую прыступку ўзняліся адначасова два канкурсанты: прадстаўнік Італіі Вальтэр Рычы і спявак Дзіно з Харватыі. «Серабро» — ва ўкраінкі Галіны Безрук, а «бронза» — у грузінскага спевака Георгія Надзібаідзе. Усе пераможцы атрымалі адмысловыя статуэткі з эмблемай конкурсу, а таксама грашовыя прэміі.

Значна больш пашанцавала іншым беларускім артыстам, якія штурмуюць конкурсы выканаўцаў у суседніх краінах. Так, спявак і тэлевядучы Ян Маерс паспяхова прайшоў этап сляпога праслухоўвання ў 5-м сезоне папулярнага расійскага тэлепраекта «Голас». Падчас выступлення беларуса да яго павярнуліся трое з чатырох настаўнікаў, але сам спявак выбраў каманду Дзімы Білана.

Артыст, байкер і тэлевядучы Іван Вабішчэвіч (ён жа Дзядзька Ваня) ва Украіне ўдзельнічаў у кастынгу 7-га сезона шоу «Х-фактар». Выхад артыста на сцэну ў кілце, падтрымка яго камандай вясёлых і знаходлівых «ЧП», нарэшце, выкананне аўтарскай песні на ўзроўні «мурашкі па скуры» — усё гэта дазволіла Івану бліскуча прайсці адбор.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Не хваляй адзінай

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.