Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Кыргызстан, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД, якое адбудзецца 16 верасня ў Бішкеку.
Парадак дня пасяджэння ўключае каля 15 пытанняў. Лідары краін СНД разгледзяць рэалізацыю ў 2017 годзе міждзяржаўнай праграмы «Культурныя сталіцы Садружнасці» ў Азербайджане, праграму супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам і іншымі гвалтоўнымі праявамі экстрэмізму на 2017—2019 гады, канвенцыю аб міжрэгіянальным супрацоўніцтве і іншыя пытанні.
Асаблівую ўвагу кіраўнікі дзяржаў звернуць на адаптацыю Садружнасці да сучасных рэалій.
Як чакаецца, на пасяджэнні будзе прыняты шэраг заяў, у тым ліку ў сувязі з 25-годдзем СНД.
У карабля «Рудакова» малады капітан.
На пяты набор прыйшлі 142 заяўкі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.