Напярэдадні Ігар Бокій заваяваў ужо чацвёртае «золата» Параалімпіяды, якая праходзіць у Рыа. Цяпер беларускі плывец мае ўжо дзевяць (!) залатых медалёў галоўных форумаў планеты, яшчэ пяць разоў ён станавіўся найлепшым у Лондане чатыры гады таму.
Трыумфальным для нашага параалімпійца стаў заплыў на 50 метраў вольным стылем у катэгорыі S13 (спартсмены з парушэннямі зроку). Ігар праплыў усю дыстанцыю за 23,44 секунды і ўстанавіў новы параалімпійскі рэкорд. Найбліжэйшымі пераследнікамі нашага плыўца сталі бразілец Карлас Фарэнберг (24,17) і ўзбек Музафар Турсунхаджаеў (24,21). Да гэтага беларус перамагаў у заплывах на 100 метраў батэрфляем, 200 метраў комплексным плаваннем і 400 метраў вольным стылем, а таксама заваёўваў бронзу ў дысцыпліне 100 метраў брасам.
Цяпер у беларускай скарбонцы Параалімпіяды шэсць залатых медалёў (акрамя Бокія чэмпіёнам сталі шпажыст-калясачнік Андрэй Праневіч і плывец Уладзімір Ізотаў) і два бронзавыя (Бокій і кідальнік кап'я Аляксандр Трыпуць). У неафіцыйным медальным заліку Беларусь па стане на 15 верасня ідзе на 15 месцы. Лідзіруюць Кітай (75, 58, 39), Вялікабрытанія (43, 24, 28) і Украіна (31, 23, 27).
Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ
Набор на бюджэтныя месцы павялічыцца.
Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?
Не выявіць ні секунды абыякавасці.