Вы тут

У краіне стартуе Еўрапейскі тыдзень мабільнасці


Маштабная кампанія пад эгідай Еўракамісіі ў партнёрстве з Міжнародным саюзам грамадскага транспарту праводзіцца ўжо 15-ы раз. Сёлета тэма акрэслена як «Разумная мабільнасць. Моцная эканоміка». Галоўная задача кампаніі — прыцягнуць увагу да развіцця эфектыўнай сістэмы транспартных камунікацый, для якой адзін з найважнейшых паказчыкаў, акрамя зручнасці і бяспечнасці, — экалагічнасць.


1496 гарадоў Еўропы, у тым ліку і 12 беларускіх, на працягу 7 дзён будуць дэманстраваць перавагі альтэрнатыўных паездкам на аўтамабілях спосабаў перамяшчэння. Кульмінацыяй тыдня мабільнасці стане Дзень без аўтамабіля, які праводзіцца штогод 22 верасня. Неабыякавых гараджан эколагі заклікаюць хоць бы на адзін дзень аддаць перавагу грамадскаму транспарту, пешай прагулцы або веласіпеду.

У гэты дзень у сталіцы разгорнецца маштабнае свята. Старшыня Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей МАСЛЯК расказаў, што практычна на ўвесь дзень, з 6 гадзін раніцы да 12 ночы, будзе перакрыты рух па вуліцы Леніна. Тут будзе ўстаноўлена вялікая сцэна, культурна-забаўляльныя мерапрыемствы пачнуцца а 4-й гадзіне, урачыстае ж адкрыццё свята з удзелам гарадскіх уладаў запланавана на 6 гадзін вечара. У праграме — выступленні беларускіх артыстаў, воркаўт-заняткі, танцы, экстрэмальнае трыял-шоу, у якім юныя веласіпедысты змогуць прыняць удзел асабіста. Сталічная ратавальная служба падрыхтавала свой сюрпрыз і «перакуліла свет з ног на галаву»: на пляцоўцы будзе прадстаўлена машына-пярэкрут. Самай відовішчнай часткай свята стане заезд святлівых веласіпедаў ад вуліцы Леніна да Нацыянальнай бібліятэкі, які пачнецца ў 9 гадзін вечара.

Аднак тых веласіпедыстаў, якія не змогуць паўдзельнічаць у парадзе, таксама чакаюць прыемныя бонусы. Старшыня праўлення Мінскага веласіпеднага таварыства Павeл ГАРБУНОЎ падзяліўся інфармацыяй пра тое, што ў адзін з будных дзён актывісты будуць раздаваць садавіну тым, хто аддае перавагу двухколаваму транспарту. Акрамя таго, падчас акцыі можна будзе абмеркаваць з прадстаўнікамі аб'яднання тэму развіцця веласіпеднага руху.

Дар'я КАСКО

kasko@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».