Вы тут

Незвычайнае цяпло — вынік разбурэння азонавага слою?


Як расказаў вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага навукова-даследчага цэнтра маніторынгу азонасферы Аляксандр Красоўскі, на працягу года над нашай краінай канцэнтрацыя азону пастаянна мяняецца, прычым ад максімальных да мінімальных паказчыкаў.


І цяпер над Беларуссю з'явілася невялікая, але вельмі незвычайная азонавая дзірка. Яна злучана з дзіркай, што сёлета «вісіць» над Паўночным полюсам. Гэта даволі рэдкая з'ява.

— Мы шмат працуем над даследаваннем працэсаў, якія адбываюцца з азонавым слоем, і прышлі да вынікаў, што змяненне ўтрымання азону над пэўным рэгіёнам можа прыводзіць да сур'ёзных змен у клімаце. Чым цяплей летам ва ўмовах антыцыклону, тым менш азону ў стратасферы. Не выключана, што гарачае надвор'е ў нас і Еўропе — вынік так названага блакіравальнага эфекту, — адзначыў навуковец.

Пра гэта варта ўспомніць акурат сёння — у Міжнародны дзень аховы азонавага слою, калі спецыялісты з усяго свету заклікаюць зямлян звярнуць увагу на праблему яго змяншэння і звязаным з ёй працэсам глабальнага пацяплення.

Па словах кансультанта аддзела рэгулявання ўздзеянняў на атмасфернае паветра і азонавы слой Мінпрыроды Наталлі Кліменкі, наша краіна за апошнія трыццаць гадоў зрабіла шмат у кірунку захавання шчыта, які абараняе зямлян ад сонечнай радыяцыі. Калі ў 1980-я гады ў Беларусі выкарыстоўвалася каля 3000 тон азонаразбуральных рэчываў, то цяпер гэты паказчык складае ўсяго 30 тон, — адзначыла Наталля Кліменка. — Да 2020 года наша краіна павінна спыніць спажыванне (імпарт) азонаразбуральных рэчываў.

Вераніка КОЛАСАВА

kolasava@zviazda.by

Загаловак у газеце: Дзірка, што нясе гарачыню

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.