Вы тут

Буйным гандлёвым сеткам абяцаюць «падрэзаць крылы»


На тэме нядобрасумленнай канкурэнцыі ў гандлі і пэўных канкрэтных кроках па яе выкараненні асобна спыніўся ўчора на прэс-канферэнцыі міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч.


Міністр адзначыў, што цяпер іх ведамства павінна больш пільна кантраляваць долю тых ці іншых гульцоў рынку ў рознічным таваразвароце харчовых тавараў. Паводле праведзеных у 2015 годзе праверак у 45 тэрытарыяльных адзінках было выяўлена перавышэнне гэтай долі ў 20% у сямі суб'ектаў гаспадарання. Калі праглядаць дынаміку такіх парушэнняў, то, як сказаў Уладзімір Калтовіч, у 2014 годзе на перавышэнне долі «грашылі» толькі 4 суб'екты гаспадарання ў 28 тэрытарыяльных адзінках. Гэта істотныя парушэнні, але пакуль у новага міністэрства няма практыкі рэальнага супрацьдзеяння падобнай эканамічнай канцэнтрацыяй буйных гандлёвых сетак.

«Сёння адпаведныя структурныя падраздзяленні міністэрства актыўна працуюць над гэтай праблемай, бо настаў час навесці ў гэтай сферы парадак», — удакладніў сваю пазіцыю Уладзімір Калтовіч.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.