Вы тут

Загінуў бацька пяцярых дзяцей


У вёсцы Радастава Драгічынскага раёна ў агні загінуў бацька пяцярых дзяцей. Ратаўнікі атрымалі сігнал аб пажары каля 23 гадзін 14 верасня. Калі пажарны разлік прыбыў на месца, пажар бушаваў ва ўсю. Дах абрынуўся, пад яго абломкамі пажарныя знайшлі цела 38-гадовага гаспадара дома. На вялікае шчасце, яго жонка з дзецьмі ў гэтую ноч засталіся ў яго бацькоў у гэтай жа вёсцы.


Як расказала карэспандэнту газеты старшыня Радастаўскага сельскага Савета Алена СУХАРЭВІЧ, ужо амаль дакладна высветлена, што прычынай пажару стала ўцечка газу, але праверку спецыялісты працягваюць.

— Маці вялікай сям'і знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску. Сям'я пераехала ў Радастава з Кобрынскага раёна. Дом аднаўленню не падлягае, фактычна ён згарэў датла, — гаворыць Алена Сцяпанаўна. — Цяпер уся надзея на бацькоў шматдзетнай удавы. У яе маці ў Кобрынскім раёне ёсць добраўпарадкаваны дом, у бацькі загінулага мужа ў Радаставе таксама маецца прыстойнае жыллё. Калі жанчына з дзецьмі прыме рашэнне застацца ў нас, будзем уключаць яе ў чаргу на паляпшэнне жыллёвых умоў.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.