Вы тут

Як грыбы ў лася «пераўтварыліся»


Чарговыя хітрыкі браканьераў.

На прасёлкавай дарозе каля вёскі Броўкі Мінскага раёна дзяржінспектары спынілі аўтамабіль «Фольксваген». Кіроўца і пасажыр паспрабавалі збегчы, і не без прычыны: у машыне яны перавозілі мяхі з мясам дзічыны, акрываўленыя нажы і сякеру.


Супрацоўнікі Мінскай міжрайінспекцыі былі гатовыя да такога развіцця падзей, бо мелі інфармацыю пра незаконнае паляванне ў гэтых мясцінах. Уцекачоў затрымалі. Адзін з іх, мясцовы паляўнічы, сцвярджаў: пайшоў у лес па апенькі і знайшоў падстрэленага лася. Не змог утрымацца — разабраў тушу і папрасіў сваяка падвезці. Аднак, па звестках дзяржінспектараў, усё было інакш. Да браканьерства, апроч затрыманых, былі датычныя яшчэ два мясцовыя жыхары. Адзін высачыў і падстрэліў у лесе самку лася, другі дапамагаў з разборам тушы. Затым узброеныя парушальнікі пехам пакінулі месца незаконнага палявання. Пра дастаўку дзічыны ў вёску нелегалы дамовіліся з аднавяскоўцам, а той, у сваю чаргу, папрасіў дапамагчы сваяка з аўтамабілем. Гэтую машыну якраз і спынілі дзяржінспектары. Апошнія разам са следчымі правялі вобыск на лесапільні ў вёсцы Броўкі, дзе працавалі два падазраваныя, якія дагэтуль заставаліся «ў цені». Пад станком праваахоўнікі знайшлі мех з дзвюма незарэгістраванымі стрэльбамі. Пасля гэтага мужчыны прызналіся ва ўчыненым.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

 Для чаго Аляксей Хомчык стаў урачом?

Для чаго Аляксей Хомчык стаў урачом?

«Дзядзька Васіль загінуў, ты павінен працягнуць яго справу. Ты добра вучышся, павінен стаць доктарам».

Грамадства

Буякі, суніцы і лісічкі — прыцэньваемся да падарункаў чэрвеня

Буякі, суніцы і лісічкі — прыцэньваемся да падарункаў чэрвеня

«Ёсць і імпартныя, іспанскія — яны па-ранейшаму ў раёне 70 рублёў за кіло, 30 рублёў — кантэйнер».

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.