Вы тут

Бізнесмен Юрый Чыж выйшаў са следчага ізалятара


Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Камітэта дзяржаўнай бяспекі Дзмітрый ПАБЯРЖЫН. «У дзяржаве існуе адзіны падыход у расследаванні фінансавых злачынстваў незалежна ад асобы, — сказаў ён. — Калі падазраваны віну прызнаў і кампенсаваў шкоду, то адпадае неабходнасць яго далейшага ўтрымання пад вартай. Усе рашэнні па гэтай крымінальнай справе прыняты ў строгай адпаведнасці з артыкулам 88-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі «Вызваленне ад крымінальнай адказнасці ў сувязі з добраахвотным пакрыццём прычыненай шкоды, выплаты даходу, атрыманага злачынным шляхам».


Кіраўнік кампаніі «Трайпл» Юрый Чыж, якога падазравалі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры, быў затрыманы ў мінулым сакавіку пры спробе збегчы з Беларусі. Яго аўтамабіль, па словах старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка, рухаўся з хуткасцю 220 км/г у бок літоўскай мяжы, а потым выехаў на Брэсцкую шашу. У той жа час у аэрапорце напярэдадні вылету з Беларусі затрымалі яшчэ аднаго бізнесмена, дырэктара кампаніі «Сервалюкс» Яўгена Баскіна, які пазней таксама кампенсаваў страты і быў адпушчаны з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Шкода кампенсавана

Выбар рэдакцыі

Культура

Свет кнігі без ме­жаў. Заўтра стартуе ХХХ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

Свет кнігі без ме­жаў. Заўтра стартуе ХХХ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

Падзея, якую чакаюць пісьменнікі, кнігавыдаўцы, кнігараспаўсюджвальнікі і не менш самі чытачы.

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.