На возеры Шчыбат работнікі Лепельскай міжрайінспекцыі затрымалі двух жыхароў вёскі Чарэйшчына, якія незаконна — з перавышэннем вызначанай нормы ў памеры двух кілаграмаў у суткі на чалавека — здабылі 293 асобіны рака агульнай вагой 13,4 кілаграма.
— Парушальнікі лавілі ракаў рукамі з выкарыстаннем гідракасцюма, пояса для апускання, ластаў і маскі. Нанесеная шкода прыродзе, якую трэба будзе кампенсаваць парушальнікам, склала 9,2 тысячы рублёў. Вырашаецца і пытанне крымінальнай адказнасці, — расказала прэс-сакратар Дзяржінспекцыі Вольга Грамовіч.
У той жа дзень работнікі Гомельскай міжрайінспекцыі на возеры Стаячым у Чачэрскім раёне затрымалі гамяльчаніна, які вылавіў 422 асобіны вузкапалага рака вагой амаль 20 кілаграмаў. Мужчына ў дзесяць разоў перавысіў норму здабычы і выкарыстоўваў дзесяць ракаловак замест дапушчальных трох. Цана парушэння — 13,3 тысячы рублёў, а таксама цяжар крымінальнай адказнасці. Магчыма таксама канфіскацыя аўтамабіля парушальніка.
Сяргей РАСОЛЬКА
«Залатая падаплёка крылаў... »
Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны.
На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.