Вы тут

Зламыснік паквапіўся на трактар магчымага працадаўцы


За згон трактара супрацоўнікамі АДАІ міліцыі грамадскай бяспекі Партызанскага РУУС сталіцы затрыманы 26-гадовы мінчанін. Цікавыя акалічнасці гэтага здарэння.


— Тэхніка належыць прыватнай будаўнічай арганізацыі, у якую зламыснік спрабаваў працаўладкавацца. У дзень згону мінчанін прыйшоў на дваровую тэрыторыю для знаёмства з умовамі працы, — паведаміла прэс-афіцэр Партызанскага РУУС г. Мінска Наталля Ганусевіч. — Яго ўвагу прыцягнуў трактар. Быўшы нападпітку, зламыснік паспрабаваў выехаць на праспект Незалежнасці. Праязджаючы па дваровай тэрыторыі, ён зачапіў кантэйнер для смецця, які ўпаў на прыпаркаваны побач аўтамабіль, пашкодзіўшы той. Затрыманы супрацоўнікамі АДАІ мужчына правоў кіроўцы не меў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Паквапіўся на трактар... магчымага працадаўцы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?