Зніжэнне аб'ёмаў беларускага экспарту ў Новасібірскую вобласць неапраўдана і мусіць быць выпраўлена. Пра гэта заявіў Міхаіл МЯСНІКОВІЧ, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, падчас нарады па пытаннях арганізацыі ў Новасібірску трэцяга пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Новасібірскай вобласці, а таксама кірмашу-продажу беларускіх тавараў, які адбудзецца ўжо 15—23 кастрычніка.
«Таваразварот у цэлым з Новасібірскай вобласцю ў мінулым годзе знізіўся на 39%, а беларускі экспарт упаў на 43,5%. Можна казаць пра аб'ектыўныя прычыны, але сур'ёзных чыннікаў для гэтага я не бачу, — заявіў спікер верхняй палаты парламента. — Адзначу, што не палепшылася становішча і ў першым паўгоддзі бягучага года». Па словах сенатара, таваразварот і экспарт у гэты перыяд пачалі павялічвацца. «Крыху палепшыліся аб'ёмы продажу прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння і асобных прамысловых тавараў народнага спажывання. Але гэтага недастаткова», — падкрэсліў ён.
Акрамя таго, у два разы ўпаў аб'ём экспарту керамічнай пліткі, панчошна-шкарпэткавых вырабаў — на 40%. Таксама праблемная сітуацыя з пастаўкамі трыкатажу, халадзільнікаў-маразільнікаў, спажывецкіх тавараў. Што тычыцца апошніх, то на іх на рынку Новасібірскай вобласці попыт ёсць. «Пастаўкі беларускіх сыроў скараціліся ў чатыры разы ў першым паўгоддзі гэтага года. У той жа час удзельнікі кірмашоў пастаянна кажуць, што за гэтым прадуктам, як і за кандытарскімі вырабамі, выстройваюцца вялікія чэргі. Попыт ёсць, але ён не задавальняецца», — падсумаваў старшыня Савета Рэспублікі і дадаў, што тое ж можна сказаць пра пастаўкі цукру, ялавічыны, мясных і малочных кансерваў.
У дачыненні да прамысловай сферы, па словах парламентарыя, існуе праблема, па якой беларускую прадукцыю набываюць неахвотна, — адсутнасць сэрвісных цэнтраў. Нават калі, напрыклад, камбайн будзе набыты, то замяніць у ім зламаную дэталь становіцца сапраўднай праблемай, бо яе цяжка, а часам немагчыма адшукаць. Наяўнасць адпаведнага сэрвіснага цэнтра гэтую праблему вырашыла б. Таксама Міхаіл Мясніковіч заклікаў прадпрыемствы больш актыўна супрацоўнічаць з гандлёвымі сеткамі («бо праца сам-адзін не пойдзе, трэба дзяліцца прыбыткам»), а прадстаўніцтва пасольства Беларусі ў Новасібірскай вобласці — актывізаваць працу па развіцці эканамічных стасункаў.
Вераніка ПУСТАВІТ
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.