Вы тут

Лесарубы-нелегалы спілавалі на тэрыторыі Крычаўскага лясніцтва 67 дрэў


Агульны аб'ём нарыхтаванай драўніны склаў каля 50 кубаметраў. Двух парушальнікаў работнікі Мсціслаўскай міжрайінспекцыі затрымалі пры спробе вывесці лесаматэрыялы.


— А жыхар вёскі Лобкавічы з таварышам выпісалі ў гэтым жа лясніцтве квітанцыю-накладную на вываз 10 кубоў драўніны з бураломнага ўчастка. Насамрэч «падчысцілі» і суседнія ўчасткі, да якіх меўся зручны пад'езд, спілаваўшы 51 жывое дрэва. На іх бензапілы быў накладзены арышт. Літаральна на наступны дзень абодва аплацілі сумы нанесенай шкоды — 1 032 і 1 155 дэнамінаваных рублёў адпаведна. Гэта ўлічылі і прызначылі парушальнікам мінімальны штраф — па пяць базавых велічынь, — паведаміла прэс-сакратар Дзяржінспекцыі Вольга Грамовіч. — Яшчэ аднаго «чорнага» лесаруба вылічылі па слядах трактара, якія вялі з лесу ў вёску Лушчавінка. На падворку ў падазраванага ляжалі яловыя бярвенні, дыяметр якіх супадаў з дыяметрам пнёў ва ўгоддзях. У двары ў вяскоўца было ўстаноўлена лесапільнае абсталяванне. Магчыма, мужчына займаўся яшчэ і нелегальным збытам прадукцыі. За 10,5 кубаметра незаконна нарыхтаванай драўніны парушальнік мусіць заплаціць каля 600 дэнамінаваных рублёў. Таксама яму пагражае штраф да 30 базавых велічынь.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: У лес, як ва ўласную дрывотню

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.