Удзень было выяўлена ўзгаранне травы і хмызняку ў забалочанай мясцовасці каля вёскі Атвержычы на тэрыторыі Кашара-Альманскага лясніцтва Столінскага лясгаса.
Пажар ахапіў агульную плошчу каля 10 гектараў, а пад'язныя пуці да гэтых мясцін былі не вельмі зручнымі. Для ліквідацыі былі задзейнічаны дзве адзінкі тэхнікі і 20 чалавек. Таксама два верталёты Мi-8 авіяцыі МНС зрабілі 52 скідванні вады з паветра. Тым не менш ранкам учарашняга дня ліквідацыя пажару яшчэ працягвалася.
Усяго, згодна з аператыўнымі звесткамі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, за пажаранебяспечны перыяд у краіне адбыліся 2051 пажар травы і кустоўя на агульнай плошчы больш за 821,8 гектара, 152 тарфяныя і 261 лясны пажар. У Гомельскай вобласці ў лясах па-ранейшаму захоўваецца надзвычайная пажарная небяспека.
Сяргей РАСОЛЬКА
«Залатая падаплёка крылаў... »
Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны.
На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.