Каты ствараюць тэрапеўтычны эфект, даказалі расійскія вучоныя. У Валгаградскім дзяржаўным універсітэце ўстанавілі, што каты нармалізуюць ціск і сардэчны рытм. Сакрэт у каціным буркатанні. І яго ўплыў пратэсціравалі на студэнтах.
У добраахвотнікаў вымяралі ціск, пульс, здымалі кардыяграму ў самым пачатку эксперыменту. Далей ім давалі праслухаць на працягу 10 хвілін запіс з буркатаннем ката ў дыяпазоне 100—120 Герц. Паралельна ўдзельнікам паказвалі фота жывёл. Пасля гэтага ацэнка стану добраахвотнікаў праводзілася паўторна. Паводле слоў навукоўцаў, кардыяграма мянялася літаральна на вачах, набліжаючыся да нормы. Першапачаткова ціск быў павышаным (каля 126 міліметраў ртутнага слупа ў дзяўчат і 155 міліметраў у хлопцаў). Але буркатанне дазволіла знізіць ціск (у дзяўчат да 119, а ў хлопцаў — да 152). Сардэчны рытм стабілізаваўся ва ўсіх добраахвотнікаў.
«Залатая падаплёка крылаў... »
Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны.
На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.