Вы тут

Прэзідэнт: аграрыям трэба прадаставіць усе ўмовы для продажу прадукцыі


Учора Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам намесніка прэм'ер-міністра Міхаіла Русага і міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Зайца.


Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што аграрыям павінны быць прадастаўлены ўсе магчымасці для таго, каб яны маглі прадаваць сваю прадукцыю, тым самым задавальняючы попыт насельніцтва. Рабіць гэта трэба без бюракратычных перашкод, арганізуючы кірмашы і базары.

Аляксандр Лукашэнка таксама даручыў узняць на больш высокі ўзровень сістэму інфармавання насельніцтва аб стане аграпрамысловага комплексу. «Людзей цікавіць галоўнае: каб на прылаўках была прадукцыя нашай вёскі па даступных цэнах, — растлумачыў Прэзідэнт. — Яны задаволены нашай прадукцыяй і іх цікавіць, ці будзем мы забяспечаны да новага ўраджаю сваімі прадуктамі харчавання, сваім адзеннем, сваімі тэхнічнымі культурамі».

Кіраўніку дзяржавы было даложана аб фінансавым стане аграпрамысловага комплексу, выніках уборачнай кампаніі і яе тэхнічным забеспячэнні. У сельскагаспадарчых арганізацыях краіны ўбрана 99,7 працэнта плошчаў. Пры сярэдняй ураджайнасці 33,4 ц/га ў першапачаткова апрыходаванай вазе намалочана больш за 7 млн т збожжавых і зернебабовых культур. Асаблівую ўвагу Прэзідэнт звярнуў на ўборку лёну і рапсу: «Апраўданняў можна знайсці шмат, але гэта дакладна, што мы апусціліся нават да ўзроўню мінулага года. То мы ў пыл пасеялі, то вільгаці не хапала».

Ураду, і ў прыватнасці Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання, пара пераходзіць на навуковыя і кантрольныя функцыі ў сельскай гаспадарцы, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Да лістапада Прэзідэнт даручыў падрыхтаваць нараду, на якой плануецца дэталёва разгледзець сітуацыю ў сельскай гаспадарцы, эфект ад мер, што прымаюцца па падтрымцы гэтай сферы, паведамляе БЕЛТА.

Загаловак у газеце: Не толькі вырасціць, але і прадаць

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.