Вы тут

Яначка і мячыкі


«Добры дзень, шаноўная «Звязда», — піша Марына Лазіцкая з Маларыты, што ў Брэсцкай вобласці. — На фота — наша любімая дачушка Яначка. Ёй тры гады. Малечы вельмі падабаюцца рулоны саломы. Яна іх называе «мячыкі». А асабліва ёй даспадобы цікавыя фігуркі з гэтых рулонаў на палях сельгасарганізацый».


Шаноўныя мамы і таты, бабулі і дзядулі! Шчыра запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе «Беларусікі». Дасылайце здымкі вашых дачушак і сыночкаў, унучкаў і ўнучачак, а можа нават і праўнукаў (з невялічкім, 4-5 сказаў, аповедам пра фота) на адрас «Звязды». Але адна ўмова — каб, зірнуўшы на фота, адразу ж было зразумела, што гэта «беларусік». Арыгінальнасць і творчы падыход вітаецца! Аднаго з беларусікаў, якога мы ўбачым на здымках, чакае прыз.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.