Вы тут

Бізнес на чыгунным шроце


Каштаваў першаму намесніку дырэктара Магілёўскага металургічнага завода волі.

Следствам устаноўлена, што з чэрвеня па жнівень 2012 года ён даваў падначаленым незаконныя ўказанні аб складанні падробленых дакументаў на рэалізацыю чыгуннага літога шроту пад выглядам запаўняльніка чыгуннага адліванага.


Пасля гэтага збыў 164 тоны шроту камерцыйнай фірме, зарэгістраванай у Расійскай Федэрацыі. Шкода ад яго дзеянняў абышлася заводу ў 36 тысяч дэнамінаваных рублёў. За кожную тону прадукцыі былы першы намеснік дырэктара атрымаў незаконнае ўзнагароджанне.

— Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваны следствам па частцы 4 артыкула 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учынены ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Беларусі, — удакладніла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Абвінавачаны змешчаны пад варту. З мэтай кампенсацыі прычыненай дзяржаве шкоды на яго маёмасць і грашовыя сродкі ў памеры 100 тысяч рублёў накладзены арышт.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».