Вы тут

Першы навагодні кірмаш у Мінску адкрыецца 23 верасня ў ЦУМе


Паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.


У гэты дзень гандлёвае прадпрыемства пачынае 100-дзённы адлік да Новага года ўрачыстым адкрыццём першага ў сталіцы навагодняга кірмашу — асобнай секцыі з таварамі адпаведнай тэматыкі. Паабяцана, што ў продажы, у прыватнасці, з'явяцца ўнікальныя калекцыі белых шароў серыі «Зіма», якія можна будзе набыць толькі ў ЦУМе. Ёсць і іншыя навінкі — наборы шароў серыі «Ажур» з прыгожымі малюнкамі, стыльныя «Неонавыя шары» матавых адценняў. Пакупнікам прапануюць і елкі нестандартных колераў — фіялетавага і салатавага, якія з'яўляюцца навагоднім трэндам гэтага сезона. На адкрыцці навагодняга кірмашу ствараць святочную атмасферу будуць казачныя персанажы «Ёлка», «Снежны чалавек», «Эльза» і «Олаф», жывая скульптура «Майстар гадзіннікаў» і, вядома ж, Дзед Мароз са Снягуркай. Падрыхтаваныя памятныя сувеніры з сімвалам наступнага года — Вогненным пеўнем.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Набыць «Зіму» да Вогненнага пеўня

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.