Вы тут

ФПБ будзе выплачваць стыпендыі студэнтам-актывістам


Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі будзе выплачваць стыпендыі студэнтам-актывістам прафсаюзнага руху. Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні Прэзідыума ФПБ.


Штогод кожная першасная прафсаюзная арганізацыя ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі можа вылучыць адну кандыдатуру на атрыманне стыпендыі ФПБ. Разлічваць на поспех ад прафсаюзаў могуць студэнты, якія, акрамя актыўнага ўдзелу ў грамадскай рабоце, маюць высокія паказчыкі ў навукова-даследчай, творчай або спартыўнай дзейнасці. Прычым сярэдні бал паспяховасці ў іх павінен быць не ніжэй за 8. Камісія Федэрацыі прафсаюзаў правядзе конкурс сярод кандыдатаў, па выніках якога 37 лепшых на працягу года будуць атрымліваць спецыяльную стыпендыю. Лаўрэатам стыпендыі ФПБ можна стаць толькі адзін раз за ўвесь перыяд навучання.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Прафсаюзныя стыпендыі для актывістаў

Выбар рэдакцыі

Культура

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны. 

Культура

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.