Вы тут

Скульптуры ў гарадской прасторы


Скульптуры ў гарадской прасторы неабавязкова павінны быць з класічных бронзы ці каменя. Адна з самых прывабных інсталяцый, што «пасялілася» ў Верхнім горадзе пасля фестывалю архітэктуры мінулага года, ― чырвоны насарог. Скульптура сабраная са старой чыгуннай ванны, а гэта значыць другаснай сыравіны.


Такое тварэнне маладых беларускіх дызайнераў асабліва падабаецца дзецям. Можна узлезці на скульптуру і сузіраць свет зверху, нібы ты вялікі і моцны, імчышся на фантастычным «скакуне» насустрач прыгодам у цудоўную краіну ― нібыта Эллі ў Ізумрудны горад.

Вулічныя інсталяцыі — гэта першы крок да стварэння сапраўднага парку скульптур. Ну, ці проста спроба наладзіць творчы дыялог з гараджанамі, зрабіць мастацтва больш даступным, «пагуляць» з укараненнем яго ў навакольнае асяроддзе. З якім бы настроем чалавек ні ішоў па вуліцы, такія рэчы заўсёды прыўносяць у думкі пазітыў.

Гэта як мінімум яркая разнастайнасць у «кампаніі» стандартных аб'ектаў, што павінны ўпрыгожваць ландшафт, ― лавак, калон ці кветнікаў. Шкада, што, напрыклад, чырвоныя парасоны ў парку Горкага доўга не прастаялі. Ці для такога роду мастацтва трэба спачатку зрабіць пэўны крок да павышэння агульнай культуры?..

Тамара ГУЛЕНКА

 

Выбар рэдакцыі

Культура

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны. 

Культура

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.