Вы тут

Дзесяць міфаў пра Зіновія Калабанава


Важнай вехай майго жыццёвага шляху выступае працэс аднаўлення гістарычнай памяці пра выдатнага танкіста Вялікай Айчыннай вайны Зіновія Рыгоравіча Калабанава, 75-ю гадавіну бессмяротнага подзвігу якога мы адзначалі 19 жніўня. Нагадаю, у жніўні 1941-га экіпаж КВ-1 старшага лейтэнанта Калабанава ў скарацечным баі каля вёскі Вайсковіцы, што пад Ленінградам, падбіў 22 фашысцкія танкі, чым выратаваў паўночную сталіцу савецкай краіны ад немінучай пагібелі.


Ва­сіль МО­НІЧ на ма­гі­ле ле­ген­дар­на­га тан­кіс­та.

У апошні час вакол імя Зіновія Калабанава разгортваюцца сур'ёзныя дыскусіі, якія спараджаюць рознага роду здагадкі і нават спекуляцыі на тэме яго гераічнага ўчынку. Як грыбы пасля дажджу плодзяцца версіі пра «тайныя» старонкі яго біяграфіі. У дні святкавання ў нашай краіне прафесійнага свята беларускіх вайскоўцаў — Дня танкістаў — хочацца расставіць усе кропкі над «і» ў справе гісторыі жыцця выдатнага абаронцы нашай Айчыны, камандзіра самага выніковага ў гісторыі войнаў танкавага экіпажа.


Міф № 1

Многія даследчыкі біяграфіі Зіновія Калабанава дагэтуль не могуць вызначыцца з датай яго нараджэння. Падкрэсліваю: мяркуючы па напісанай ім аўтабіяграфіі, нарадзіўся савецкі танкіст у 1910 годзе. Копія дакумента знаходзіцца ў асабістай справе афіцэра.


Міф № 2

У газетных публікацыях, кнігах, дакументальных фільмах і тэлесюжэтах датай подзвігу экіпажа Зіновія Калабанава часам называецца то 19 жніўня, то 20 жніўня 1941 года. Мяркуючы па запісе ў асабістай справе наводчыка гарматы з калабанаўскага экіпажа танка КВ-1 Андрэя Усава, ён быў лёгка паранены ў баі 19 жніўня 1941 года. Менавіта пра гэтую дату пачатку баявых дзеянняў савецкіх танкістаў каля вёскі Вайсковіцы неаднаразова ўспамінаў у гутарках з работнікамі Мінскага аўтамабільнага завода і сам Калабанаў, а таксама адзіны сёння жывы яго аднапалчанін — жыхар Санкт-Пецярбурга, палкоўнік у адстаўцы Уладзімір Мельнікаў.


Міф № 3

Факт братання чырвонаармейцаў роты Зіновія Калабанава з салдатамі праціўніка, які быццам бы зафіксаваны фотааб'ектывам фінскага ваеннага карэспандэнта і па сумяшчальніцтве пляменніка (!) галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі Фінляндыі Карла Манергейма, з'яўляецца вынікам фантазіі некаторых нядобрасумленных даследчыкаў біяграфіі славутага савецкага танкіста.


Міф № 4

Перад Вялікай Айчыннай вайной Зіновій Калабанаў быў вязнем сталінскага ГУЛАГу. Ніводным дакументам гэты, растыражаваны некаторымі СМІ, факт не пацвярджаецца.


Міф № 5

Некаторыя асабліва заўзятыя «змагары» за гістарычную справядлівасць сцвярджаюць, што за свой «бескампрамісны і бунтарскі» характар у 1942 годзе Зіновій Калабанаў быў разжалаваны камандаваннем ледзь не ў радавыя. Маўляў, ён стаў чарговай ахвярай «саўдэпаўскай сістэмы», якая была ненавіснай шмат каму. Аднак, як той казаў, факты — рэч упартая і сапраўды бескампрамісная. У асабістай справе афіцэра Калабанава дакладна пазначана: 31 мая 1942 года, знаходзячыся на лячэнні ў шпіталі, ён атрымаў ад «ненавіснай сістэмы» чарговае воінскае званне — капітана!


Міф № 6

Ужо пасля Вялікай Айчыннай з-за ўцёкаў свайго падначаленага за межы акупацыйнай зоны Групы савецкіх войскаў у Германіі Зіновій Калабанаў быў спешна звольнены з радоў Узброеных Сіл СССР. Гэта яшчэ адна выдумка, пра якую няма ні радка ў асабістай справе народнага героя.


Міф № 7

Дзякуючы ветэранам вермахта, якія звярнуліся ў 1990-х гадах у савецкі камітэт ветэранаў вайны ў Маскве, пра подзвіг танкавага экіпажа Зіновія Калабанава стала вядома шырокай грамадскасці. Гэтую ідэалагічную хітрасць-правакацыю на газетныя палосы запусцілі тыя ж лібералы, што разважалі пра перспектывы піць баварскае піва, калі б адбылася перамога немцаў над ненавісным «саўком».


Міф № 8

Ёсць версія, што Залатая Зорка Героя Савецкага Саюза была атрымана Зіновіем Калабанавым яшчэ падчас савецка-фінскай кампаніі 1940 года. Ніводным афіцыйным дакументам гэта не пацверджана. Мяркуючы па выпісцы з асабістай справы танкіста, у 1940 годзе ён стаў заслужаным уладальнікам іншай высокай савецкай узнагароды — ордэна Чырвонага Сцяга.


Міф № 9

Пасля памятнага бою ў 1941 годзе пад Вайсковіцамі ў ходзе далейшага свайго ўдзелу ў Вялікай Айчыннай вайне за Берлінскую наступальную аперацыю легендарны танкіст быў уганараваны яшчэ адным ордэнам Чырвонага Сцяга. На самай справе Зіновій Рыгоравіч з 16 верасня 1941 года па 15 жніўня 1945 года знаходзіўся на лячэнні ў шпіталі.


Міф № 10

Асобныя біёграфы Зіновія Калабанава да гэтага часу блытаюцца з датай смерці знакамітага танкіста, называючы то 1994-ы, то 1995 год. У пасведчанні аб смерці №251611 ад 8 жніўня 1994 года зафіксавана: Зіновій Калабанаў памёр 7 жніўня 1994 года ў горадзе Мінску.


Васіль МОНІЧ, заснавальнік дабрачыннага фонду імя З.Р. Калабанава

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.