Вы тут

Жаночая зборная Беларусі па валейболе выйшла на Еўра-2017


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем пра тое, як айчынныя валейбалісткі прабіліся на кантынентальны чэмпіянат, тэнісісткі выступілі на прэстыжным турніры WTA і як стартавалі гандбалісты ў Лізе чэмпіёнаў.


1. Жаночая зборная Беларусі па валейболе выйшла ў фінальную стадыю чэмпіянату Еўропы 2017 года, заняўшы па выніках адборачнага турніру ў групе F першае месца. Пасля стартавага круга ў чэшскім Брно беларускі займалі лідзіруючую пазіцыю ў квартэце, але на старце другой часткі адборачнага раўнда ў Марыборы пацярпелі паражэнне ад Чэхіі, што ўскладніла задачу атрымаць пуцёўку на чэмпіянат Еўропы напрамую. Але ў другім туры зборная Беларусі была мацнейшая за каманды Славеніі і Грэцыі, таму ёй усё ж удалося ўтрымаць першае месца і трапіць на прэстыжны кантынентальны турнір. Фінальная частка чэмпіянату Еўропы пройдзе ў кастрычніку 2017 года ў Азербайджане і Грузіі. Наша зборная восьмы раз прыме ўдзел у фінальнай стадыі чэмпіянату кантынента. Упершыню за 16 гадоў беларускі прабіліся на форум, заняўшы першае месца ў адборачнай групе.


2. Вольга Гаварцова і Вера Лапко занялі другое месца на буйным тэнісным турніры WTA ў кітайскім Гуанчжоў. У фінале парнага разраду беларускі прайгралі амерыканска-кітайскаму дуэту Айша Мухамад / Шуай Пенг — 2:6, 6:7. У ходзе турніру Вольга Гаварцова і Вера Лапко абыгралі ў пары вядомых тэнісістак, былых першых ракетак свету ў адзіночным разрадзе Марціну Хінгіс і Алену Янкавіч, дзякуючы чаму і выйшлі ў фінал.


3. Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова ў першым матчы Лігі чэмпіёнаў дома саступіў польскаму «Віве» — 24:29. Па ходу сустрэчы брэсцкія гандбалісты вялі ў ліку, але не змаглі ўтрымаць сваю перавагу ў некалькі мячоў да канца матча. Наступную гульню ў Лізе чэмпіёнаў Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова правядзе 1 кастрычніка на выездзе супраць македонскага «Вардара». Нагадаем, у сёлетнім сезоне ў Лізе чэмпіёнаў «мяшкоўцы» трапілі ў групу В. Акрамя каманд з Македоніі і Польшчы, іх чакаюць супрацьстаянні з нямецкім «Райн Левен», харвацкім «Загрэбам», венгерскім «Пікам», славенскай «Цэле» і шведскім «Крысціанстадам». Пераможца атрымае прамы пропуск у чвэрцьфінал. Дружыны, якія занялі месцы з другога па шостае, выйдуць у 1/8 фіналу.


4. Адбыліся паўфінальныя матчы Кубка свету па хакеі. Зборная Расіі саступіла сапернікам з Канады з лікам 3:5, а зборная Еўропы аказалася мацнейшай за каманду Швецыі — 3:2. Пераможца Кубка свету вызначыцца ў фінальнай серыі да дзвюх перамог, першая сустрэча адбудзецца 28 верасня а 3-й гадзіне ночы па мінскім часе.
Нагадаем, Кубак свету праходзіць пад эгідай Нацыянальнай хакейнай лігі і праводзіцца трэці раз у гісторыі. Раней уладальнікамі ганаровага трафея ў 1996 годзе станавіліся хакеісты ЗША, у 2004-м — Канады.

Дар'я Лабажэвіч

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Нашы прыгажуні едуць у Еўропу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ежа па-іншаму: што б такога з'есці, калі сам не ведаеш, чаго хочаш?

Ежа па-іншаму: што б такога з'есці, калі сам не ведаеш, чаго хочаш?

Чым можна падсілкавацца, і навошта гэта ядуць.

Калейдаскоп

«Ураджайны» тэст

«Ураджайны» тэст

Надыходзіць жнівень — самы ўраджайны, працоўны, смачны час. І наш чарговы тэст менавіта пра ўраджай і ўсё, што з ім звязана.

Грамадства

Лета выходзіць на фінішную прамую! Чаго чакаць ад надвор'я ў жніўні? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Лета выходзіць на фінішную прамую! Чаго чакаць ад надвор'я ў жніўні? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

У жніўні цяпла будзе ўдосталь, але без дажджу і маланкі не абыдзецца.