Вы тут

Першая хваля маладога бабінага лета завітае да нас ужо на выхадныя


Пацяпленне мы чакаем напрыканцы тыдня, а пакуль на тэрыторыі Беларусі будзе анамальна халаднавата, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.


Так, у першыя дні тыдня надвор'ем будзе гаспадарыць зона павышанага атмасфернага ціску, што сфарміравана ў халодным паветры поўначы Еўропы. У аўторак ападкаў не чакаецца. Максімальная тэмпература паветра складзе ад плюс 10 да плюс 16 градусаў. А вось у сераду месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 2 да 9 цяпла, удзень — плюс 10—16 градусаў, а па паўднёвым захадзе — да 18 цяпла. У чацвер да нас завітае атмасферны фронт з боку Заходняй Еўропы, які прынясе на большую частку тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 4 да 11 цяпла, удзень — ад плюс 11 да плюс 17 градусаў, па паўднёвым захадзе — да 19 цяпла.

Залатая і камфортная восень пачне гаспадарыць у нас з пятніцы, калі з ростам атмасфернага ціску дажджоў стане менш, а ў краіну накіруюцца больш цёплыя паветраныя масы з боку паўднёвага захаду Еўропы. Надвор'е адразу палепшыцца. З пятніцы па нядзелю ўключна месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Пацяплее нават уначы, калі тэмпература паветра будзе дасягаць плюс 6—13 градусаў, удзень — ад плюс 14 да плюс 20 градусаў, а па поўдні — 21—23 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Цяпло яшчэ вернецца

Выбар рэдакцыі

Культура

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны. 

Культура

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.