Вы тут

Прэзідэнт даручыў удасканаліць работу ў пунктах мытнага афармлення


Такую задачу Аляксандр Лукашэнка паставіў па выніках сустрэчы са старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыем Сянько.


На сустрэчы было адзначана, што адна з задач мытнай службы — павышэнне транзітнай прывабнасці Беларусі. Памежныя і ўнутраныя пункты мытнага афармлення павінны працаваць бездакорна, каб увесь транзіт, які ідзе па тэрыторыі краіны, не адчуваў ніякіх цяжкасцяў з пункту гледжання камфорту, хуткасці і якасці абслугоўвання.

У цэнтры ўвагі Аляксандра Лукашэнкі таксама была праца беларускай мытні на расійскім напрамку. «Мяне цікавяць насцярожваючыя факты. Я хачу мець поўную інфармацыю пра паслугі, якія мы аказваем Расійскай Федэрацыі (бо Расія толькі дзякуючы нашай мытні абараняе свае інтарэсы на заходнім напрамку, і абапіраецца яна на мытныя органы Беларусі), каб я быў у курсе справы для размовы з кіраўніцтвам Расійскай Федэрацыі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт цікавіўся, якім чынам строіцца работа мытных органаў у сувязі з эмбарга, якое Расія ўвяла ў дачыненні да шэрагу краін Заходняй Еўропы і іншых дзяржаў. У сувязі з гэтым старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько звярнуў увагу, што Беларусь дакладна выконвае свае функцыі, звязаныя з кантролем над перамяшчэннем санкцыйных тавараў, фактычна абараняючы расійскі бок ад незаконнага ўвозу грузаў.

Кіраўніку дзяржавы таксама далажылі аб выніках дзейнасці мытнай службы за мінулы перыяд бягучага года, прапановах ДМК па мінімізацыі штрафных санкцый у дачыненні да бізнес-структур, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта. Як было адзначана, асноўныя паказчыкі работы мытных органаў выконваюцца. Аляксандр Лукашэнка мае намер дасканала прааналізаваць стан спраў у мытных органах Беларусі. «Мы ў пачатку наступнага года прааналізуем сітуацыю ў мытных органах па выніках гэтага года», — сказаў Прэзідэнт.

Загаловак у газеце: Камфорт, хуткасць і якасць

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.