Вы тут

Кітай інвеставаў $10 млрд у эканомікі краін уздоўж Шаўковага шляху


Аб гэтым на міжнародным сімпозіуме па будаўніцтву Эканамічнага пояса Шаўковага шляху і Марскога Шаўковага шляху ХХІ стагоддзя  ("Пояс і шлях"), паведаміў намеснік міністра камерцыі КНР Фан Айцін. Каля 300 прадстаўнікоў аналітычных цэнтраў, СМІ і дзелавых колаў сабраліся 26-27 верасня на сімпозіуме ў Сіані, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Шэньсі (Паўночна-Заходні Кітай), дзе ў старажытнасці пачынаўся Вялікі Шаўковы шлях.


За першыя восем месяцаў гэтага года аб'ём гандлю паміж Кітаем і краінамі ўздоўж "Пояса і шляху" перавысіў 600 млрд. долараў, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн". Гэта 26 % ад агульнага знешнегандлёвага абароту Кітая за адпаведны перыяд. Фан Айцін праінфармаваў, што КНР інвеставала праз розныя фінансавыя ўстановы, уключаючы Азіяцкі банк інфраструктурных інвестыцый і Фонд Шаўковага шляху. Паводле яго звестак, кітайскія прадпрыемствы ў адпаведных краінах стварылі больш за 50 зон гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з агульнымі інвестыцыямі ў памеры $15,6 млрд., дзякуючы чаму ў гэтых краінах было атрымана $900 млн. падатковых паступленняў і створана каля 70 тыс. працоўных месцаў. 

Як вядома, ініцыятыва "Пояс і шлях" была вылучана старшынёй КНР Сі Цзіньпінам у 2013 годзе. Яна злучае разам краіны Азіі, Еўропы і Афрыкі праз сухапутныя і марскія сеткі. Намеснік кіраўніка Дзяржаўнага камітэта па справах развіцця і рэформаў КНР Хэ Ліфэн паведаміў, што за тры гады з пачатку рэалізацыі гэтай ініцыятывы звыш 30 краін заключылі з Кітаем пагадненні па супрацоўніцтву ў рамках гэтай ініцыятывы. 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.