Ваеннае супрацоўніцтва Беларусі і Азербайджана абмяркоўвалі ў Баку. Паспяховым яго назваў Прэзідэнт Азербайджана Ільхам АЛІЕЎ, які прыняў дэлегацыю Узброеных Сіл на чале з міністрам абароны Беларусі генерал-лейтэнантам Андрэем РАЎКОВЫМ. Сустрэча адбылася ў межах візіту для ўдзелу ў 2-й Азербайджанскай міжнароднай выстаўцы абароннай прамысловасці «ADEX 2016».
Развіццё ваенных адносін паміж дзвюма краінамі Ільхам Аліеў расцэньвае як паказчык высокага даверу паміж Азербайджанам і Беларуссю, добрую праяву таго, што краіны абапіраюцца на шматвектарнае супрацоўніцтва і ў іншых сферах.
— Ваенная тэхніка, набытая ў апошнія гады ў Беларусі, адпавядае самым высокім стандартам, — адзначыў Прэзідэнт Азербайджана, падкрэсліўшы, што пра гэта было сказана падчас сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. — Азербайджанскія спецыялісты таксама задаволены высокай якасцю і надзейнасцю тэхнікі. Гэта паказчык вялікіх поспехаў, якіх дасягнула Беларусь у ваенна-тэхнічнай сферы.
Ільхам Аліеў заявіў аб добрых перспектывах для далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, падкрэсліўшы вялікае значэнне дэманстрацыі на міжнароднай абароннай выстаўцы беларускай ваеннай тэхнікі. Азербайджанскія спецыялісты атрымалі магчымасць пазнаёміцца з новаўвядзеннямі ў гэтай сферы і вызначыць кірункі сумеснага партнёрства.
Па словах міністра абароны Беларусі генерал-лейтэнанта Андрэя Раўкова, Азербайджан з'яўляецца дружалюбнай для Беларусі краінай на Паўднёвым Каўказе, якой яна давярае, а, у сваю чаргу, Беларусь для Азербайджана — тая краіна, якая можа стаць надзейным сябрам і апорай у цэнтры Еўропы. Міністр абароны падзякаваў Ільхаму Аліеву за падтрымку краіны ў цяжкі для Беларусі перыяд.
Сёння ў Андрэя Раўкова запланавана сустрэча з міністрам абароны Азербайджана, у выніку якой будуць вызначаны перспектыўныя кірункі далейшага ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы.
Вераніка КАНЮТА
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.