З 1 кастрычніка ў краіне стартуе адно з самых папулярных паляванняў — загоннае на капытных, сезон якога будзе доўжыцца да 31 снежня.
Загоннае паляванне дазволена ў светлы час сутак на ўсе віды капытных паляўнічых жывёл за выключэннем зубра рэзервовага дзяржфонду. Дапускаецца здабыча жывёл любога полу і ўзросту ў адпаведнасці з зацверджанымі планамі вымання.
Для здабычы лася, высакароднага і плямістага аленяў, лані і дарослага дзіка дазваляецца прымяняць наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоўляў, гладкаствольную паляўнічую зброю з патронамі з кулямі. Для здабычы казулі і маладых дзікоў да двух гадоў — наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоўляў, гладкаствольную з патронамі з кулямі або шротам. Дапускаецца выкарыстанне паляўнічых лукаў і арбалетаў, а таксама паляўнічых сабак (пароды — па рашэнні карыстальніка паляўнічых угоддзяў).
З 1 кастрычніка па 31 снежня дазволена таксама індывідуальнае паляванне на капытных з засады і з падыходу цягам сутак.
Сяргей РАСОЛЬКА
У карабля «Рудакова» малады капітан.
На пяты набор прыйшлі 142 заяўкі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.