Вы тут

Каго вікінгі бралі з сабой у паход


Так склалася, што нашы ранейшыя ўяўленні пра вікінгаў як пра адзінокіх, суровых рабаўнікоў і налётчыкаў крыху не адпавядаюць рэчаіснасці. Яны, канешне, былі суровымі і ўжо дакладна не цураліся рабаванняў, але ад адзіноты ў сваіх далёкіх паходах не пакутавалі. Не так даўно высветлілася, напрыклад, што ў марскія паходы з імі адпраўляліся жонкі. І імі аднымі справа не абмяжоўвалася — новае даследаванне паказала, што скандынавы бралі з сабой яшчэ і катоў.


Даследчыкі з парыжскага Інстытута Жака Мона прааналізавалі ДНК 290 катоў з 30 археалагічных помнікаў, якія былі раскіданыя па розных кутках планеты: Еўропе, Блізкім Усходзе і Афрыцы. Часавы роскід рэшткаў таксама быў шырокі: ад каменнага веку (каля 9 тыс. гадоў таму) да Новага часу (XVІІІ ст.). Як і варта было чакаць, сяброўскія адносіны людзей і катоў пачаліся са з'яўленнем земляробства. Як толькі чалавек пачаў вырабляць і захоўваць лішкі збожжа, побач з ім адразу ж з'явіліся мышы, а за імі прыйшлі і каты. Так што хвастатыя ахоўнікі спачатку распаўсюджваліся па свеце ўслед за матыкамі і сярпамі.

Другая хваля распаўсюджвання коцікаў па айкумене пачалася на некалькі тысячагоддзяў пазней. Яе эпіцэнтрам стаў Егіпет, адкуль лаўцы мышэй досыць хутка дасягнулі далёкіх куткоў Афрыкі, Азіі і Еўропы. Генетычныя маркеры кошак-егіпцянак знайшліся ў іх «сваякоў» з Балгарыі, Турцыі і паўднёвай часткі Афрыкі. Верагодна, галоўнай функцыяй хвастатых мараплаўцаў, якія складалі кампанію вікінгам, таксама была барацьба з мышамі. Магчыма, вікінгам наогул было больш прыемна падарожнічаць з катамі, чым без іх.

Пра тое, што вікінгі добра ведалі, хто такія кошкі, сведчыць не толькі генетыка. Так, каціныя астанкі былі знойдзены ў пахаванні скандынава ў паўночнай Германіі. А ў калекцыі дацкага Музея натуральнай гісторыі ёсць прадметы адзення вікінгаў, зробленыя з каціных шкур. Мяркуючы па іх памерах, гэта былі свойскія жывёлы. Дакладна вядома, што вусатыя і паласатыя дабраліся да Грэнландыі ўжо ў раннім Сярэднявеччы. Інакш, як на борце дракара, яны туды патрапіць не маглі. Акрамя таго, каты часта фігуруюць у скандынаўскай міфалогіі: яны цягнуць на сабе калясніцу багіні кахання Фрэй (гл. малюнак), а ў Локі з Утгарда быў настолькі вялікі кот, што яго не мог падняць сам Тор.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.