Вы тут

Памёр Шымон Перэс


Экс-прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс пайшоў з жыцця ва ўзросце 93 гадоў у клініцы Тэль-Авіва. Туды ён трапіў два тыдні таму з інсультам. Калі яго стан пагоршыўся, урачы запрасілі сваякоў развітацца з палітыкам.


Сёння пройдзе дзяржаўная паніхіда, а заўтра адбудзецца пахаванне.

Былы лідар Ізраіля — наш зямляк. Ён нарадзіўся ў вёсцы Вішнева Валожынскага раёна. У адзінаццаць гадоў разам з сям'ёй пераехаў у Палесціну. Вырас у Тэль-Авіве. Менавіта гэты чалавек стаяў каля вытокаў Дзяржавы Ізраіль. За час сваёй карьеры ён двойчы станавіўся прэм'ер-міністрам, узначальваў міністэрства абароны, міністэрства фінансаў, міністэрства сувязі, знешнепалітычнае ведамства, МУС і іншыя. Не забываў і пра Беларусь: на радзіму ён прыязджаў двойчы.

У нас таксама заўсёды памяталі знакамітага земляка. У 2013 годзе ў Вішневе на доме, у якім нарадзіўся Шымон Перэс, была адкрыта памятная дошка. У тым жа годзе начальнік упраўлення Афрыкі і Блізкага Усходу МЗС Беларусі Ігар Ляшчэня ўрачыста ўручыў палітыку памятнае пасведчанне, якое пацвярджае факт яго нараджэння 2 жніўня 1923 года на беларускай зямлі.

Шымон Перэс заўсёды быў прыхільнікам мірнага ўрэгулявання канфліктаў на Блізкім Усходзе. Ён першым з ізраільскіх лідараў агучыў ідэю склікання мірнай канферэнцыі па Блізкім Усходзе на Генасамблеі ААН. У 1994 годзе Шымон Перэс атрымаў Нобелеўскую прэмію міру за ўклад у мірнае ўрэгуляванне канфліктаў на Блізкім Усходзе.

Былы ізраільскі лідар паклапаціўся аб тым, каб нават пасля смерці дапамагаць людзям. Ён стаў донарам органаў. Яго лечачы ўрач расказаў, што сваякі пагадзіліся на перасадку рагавіцы пацыентам, якім патрэбна трансплантацыя.

«З глыбокім смуткам і болем успрынялі ў Рэспубліцы Беларусь паведамленне пра смерць Шымона Перэса — знакамітага палітычнага дзеяча, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, аднаго з сусветна вядомых прадстаўнікоў пакалення заснавальнікаў Ізраіля, якія нарадзіліся на беларускай зямлі. Добрая памяць аб ім застанецца з намі назаўсёды», — гаворыцца ў спачуванні, якое Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў Прэзідэнту Ізраіля, народу гэтай краіны, родным і блізкім Шымона Перэса.

Надзея АНІСОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Спорт

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

У новай рубрыцы «Малыя адрасы вялікага спорту» пастараемся растлумачыць, чаму ўся Беларусь жыве спортам у прамым сэнсе гэтага слова.

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.