У сувязі з частымі выпадкамі падману спажыўцоў, якія робяць пакупкі ў сацыяльных сетках у інтэрнэце, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю звяртае іх увагу на тое, што такі продаж незаконны.
Калі набываць тавары ў інтэрнэт-крамах, якія маюць пашырэнне зоны «.com» і да т. п., або на інтэрнэт-сайтах, дзе прадавец паказвае толькі электронную пошту ці тэлефон, потым будзе складана абараніць правы спажыўцоў, бо вызначыць суб'екта гандлю ў гэтых выпадках цяжка.
Каб пазбегнуць падману пры куплі тавараў з выкарыстаннем інтэрнэту, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю рэкамендуе звяртаць увагу на тое, што ў рэкламе тавараў, якая размяшчаецца ў сацыяльных сетках, на сайтах інтэрнэт-пляцовак павінна ўтрымлівацца гіперспасылка на зарэгістраваную суб'ектам гандлю ў Гандлёвым рэестры Рэспублікі Беларусь інтэрнэт-краму. У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, даменнае імя інтэрнэт-крамы павінна знаходзіцца ў нацыянальнай даменнай зоне, якая мае пазначэнне «.by», «.бел».
Даведка. Інфармацыя пра зарэгістраваныя ў Гандлёвым рэестры Рэспублікі Беларусь інтэрнэт-крамы размешчана на афіцыйным сайце міністэрства www.mіntorg.gov.by у рубрыцы «Гандлёвы рэестр», у падрубрыцы «Публікацыя звестак».
Сяргей РАСОЛЬКА
У карабля «Рудакова» малады капітан.
На пяты набор прыйшлі 142 заяўкі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.