Вы тут

Былая загадчыца аддзялення Беларусбанка жыла за сродкі ўкладчыкаў


Сквапнасць давяла былую загадчыцу аддзялення Беларусбанка з Асіповіцкага раёна да калоніі.


Жаданне хутка разбагацець прымушала жанчыну ад імя розных жыхароў яе роднага пасёлка Ялізава афармляць фальшывыя дакументы для атрымання крэдытаў на спажывецкія патрэбы. Гэта крымінальная гульня вялася ёй на працягу некалькіх гадоў. На падставе ліпавых дакументаў яна стварала крэдытныя дагаворы і дагаворы паручыцельстваў, пасля чаго ставіла подпісы ад імя крэдытаатрымальнікаў і паручыцеляў і афармляла расходныя касавыя дакументы на выдачу сабе грашовых сродкаў. Акрамя гэтага яна карысталася яшчэ і сродкамі ўкладчыкаў. Аналізавала іх капіталы ў беларускіх рублях і замежнай валюце, складала фіктыўныя расходныя касавыя ордары і клала чужыя грошы сабе ў кішэню.

— Агульная сума, якой завалодала абвінавачаная, склала звыш 12 тысяч долараў, 700 еўра і 9300 дэнамінаваных беларускіх рублёў, — удакладніў намеснік начальніка аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці Дзмітрый Маладзід. — Бліжэйшыя 7,5 года яна, па рашэнні суда, правядзе ў месцах пазбаўлення волі. Яе маёмасць падлягае канфіскацыі, а сама жанчына на 5 гадоў пазбавілася права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Жыла за сродкі ўкладчыкаў

Выбар рэдакцыі

Культура

Свет кнігі без ме­жаў. Сёння стартуе ХХХ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

Свет кнігі без ме­жаў. Сёння стартуе ХХХ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

Падзея, якую чакаюць пісьменнікі, кнігавыдаўцы, кнігараспаўсюджвальнікі і не менш самі чытачы.

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.