Вы тут

Чаму закрылі маршрут Баранавічы — Гомель праз вёску Межная Слабада?


Пад такім загалоўкам 8 жніўня г.г. у газеце быў змешчаны ліст жыхароў вёскі Межная Слабада Клецкага раёна. У ім паведамлялася, што раней праз іх мясціны праходзіў вельмі зручны аўтобус Баранавічы — Гомель, Гомель — Баранавічы. Але ж летам маршрут закрылі...


Як паведаміла ў адказ на гэтую публікацыю намеснік міністра транспарту і камунікацый краіны Наталля Жамойціна, зварот чытачоў разгледжаны. Даслоўна: «У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 жніўня 2007 года «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках» заказчыкамі гарадскіх, прыгарадных і міжгародніх унутрыабласных аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярным руху выступаюць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, якія арганізуюць аўтамабільныя перавозкі пасажыраў па тэрыторыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі і забяспечваюць рэалізацыю нарматываў дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва рэспублікі ў галіне транспарту.

Арганізатарам міжгародніх міжабласных аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярным руху з'яўляецца Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (далей — Мінтранс).

Мінтрансам было дадзена права на выкананне міжгародніх міжабласных аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярным руху па маршруце Баранавічы — Гомель (працягласць маршруту 421 км) перавозчыкам ААТ «Аўтобусны парк г. Баранавічы» і філіялу «Аўтобусны парк №1» ААТ «Гомельаблаўтатранс».

На працягу некалькіх апошніх гадоў з-за нізкага пасажырапатоку (асабліва ў асенне-зімовы перыяд) з мэтай зніжэння стратнасці работы на міжгародніх маршрутах у рэгулярным руху аўтамабільнымі перавозчыкамі прымаліся меры па аптымізацыі перавозак пасажыраў: змянялася перыядычнасць выканання рэйсаў, выкарыстоўваліся аўтобусы малой умяшчальнасці. Аднак станоўчага выніку гэтыя мерапрыемствы не прынеслі.

Акрамя таго, аналіз па маршруце Баранавічы — Гомель, які праводзіўся работнікамі ААТ «Аўтобусны парк г. Баранавічы» і філіяла «Аўтобусны парк № 1» ААТ «Гомельаблаўтатранс» паказаў, што гэты аўтобусны маршрут быў запатрабаваны толькі пасажырамі, якія ажыццяўляюць паездкі з г. Баранавічы да населеных пунктаў Мінскай вобласці і ў адваротным напрамку.

Таму, у сувязі з нізкім пасажырапатокам і стратнасцю перавозак аўтамабільным перавозчыкам ААТ «Аўтобусны парк г. Баранавічы» з чэрвеня 2014 г. было прынята рашэнне аб закрыцці дадзенага маршруту.

Філіял «Аўтобусны парк № 1» ААТ «Гомельаблаўтатранс» спыніў рух аўтобусаў па названым маршруце ў маі 2016 г. Пры гэтым неабходна адзначыць, што заканадаўствам не прадугледжана субсідаванне міжгародніх аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярным руху (у адрозненне ад гарадскіх і прыгарадных).

У цяперашні час па ўсіх днях тыдня грамадзяне маюць магчымасць здзейсніць паездку чыгуначным транспартам з г. Баранавічы ў напрамку г. Гомеля па маршрутах: Гродна — Гомель, Гродна — Мінск — Гомель, Баранавічы — Херсон.

Пры гэтым, як паказвае практыка, для паездак па рэспубліцы многія пасажыры аддаюць перавагу чыгуначнаму транспарту з прычыны больш нізкіх тарыфаў на гэты від перавозак.

Разам з тым нарматывы дзяржаўных сацыяльных стандартаў у галіне транспартнага абслугоўвання насельніцтва па рэспубліцы выконваюцца ў поўным аб'ёме ў адпаведнасці з пастановай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 мая 2003 года № 724 «Аб мерах па ўкараненні сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва рэспублікі».

Адначасова інфармуем, што ў дадзеным артыкуле не пазначана, у які канкрэтна населены пункт жыхарам вёскі Межная Слабада Клецкага раёна неабходна ажыццяўляць паездкі.

Маршрутная сетка Рэспублікі Беларусь пабудавана з улікам транспартных сувязяў населеных пунктаў з раённымі цэнтрамі, якія ў сваю чаргу павінны быць звязаныя са сталіцай і абласнымі цэнтрамі (з мэтай вырашэння сацыяльных пытанняў насельніцтва ў перыяд работы ўстаноў, арганізацый горада).

Пытанні арганізацыі прыгарадных аўтамабільных перавозак пасажыраў знаходзяцца ў кампетэнцыі райвыканкамаў. Заказчыкам аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярным руху з'яўляецца Клецкі раённы выканаўчы камітэт, які прымае неабходныя меры па ўдасканаленні абслугоўвання пасажыраў гэтага рэгіёна ў адпаведнасці з наяўнай патрэбай.

У адрас Клецкага раённага выканаўчага камітэта накіравана пісьмо з просьбай прааналізаваць забяспечанасць перавозкамі ў рэгулярным руху жыхароў вёскі Межная Слабада, пры неабходнасці прыняць меры па ўдасканаленні абслугоўвання пасажыраў гэтага рэгіёна ў адпаведнасці з наяўнай патрэбай і пра вынікі разгляду ўказанага артыкула праінфармаваць рэдакцыю газеты «Звязда».

Вось гэты адказ мы пакуль не атрымалі. А таму, што называецца, кропку не ставім...

Загаловак у газеце: «Быў такі аўтобус...»

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.