Кароткачасовыя дажджы і пацяпленне чакаецца ў Беларусі ў выхадныя, паведамляе галоўны сіноптык службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.
Сапраўды грыбное надвор'е прагназуецца ў нас на выхадныя, калі на тэрыторыю краіны працягне паступаць цёплае і вільготнае паветра з Заходняй Еўропы. У суботу і нядзелю месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ў межах плюс 8—14 градусаў, удзень складзе ад 16 да 23 цяпла, а месцамі па Гомельскай і Брэсцкай абласцях — да плюс 25 градусаў.
Аднак, паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, пацяпленне будзе непрацяглым, бо на наступным тыдні зноў пахаладае. З першых дзён тыдня тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам актыўных атмасферных франтоў, якія выціснуць цяпло за межы краіны. У панядзелак і аўторак на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ў трэці дзень кастрычніка складзе ад 8 да 14 цяпла ўначы, удзень — ад плюс 14 да плюс 19 градусаў, а па паўднёвым усходзе краіны паветра паспее прагрэцца яшчэ да 20—23 цяпла. А вось у аўторак стане халадней, калі тэмпература паветра ўначы панізіцца да 5—12 цяпла, а ўдзень складзе ад плюс 10 да плюс 17 градусаў. Атрымліваецца, што на наступным тыдні мы будзем вымушаны яшчэ памерзнуць пры халодных батарэях. Нагадаю, што ў жыллёвым сектары іх «запускаюць», калі сярэднясутачная тэмпература паветра будзе ніжэй за плюс 8 градусаў.
Сяргей КУРКАЧ
Крыху больш за два тыдні застаецца да важнага і адказнага кроку ў жыцці кожнага з нас — да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.
Распазнаць трываласць лёду дапаможа колер ледзянога покрыва.